![]() |
![]() |
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Паліна Качаткова
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць. Ён ніколі не сядзе ні на што брыдкае. Ці матылі нейкім чынам звязаныя з тым, з іншым светам? Крылатая Душа-Псіхея? Не ведаю. Магчыма. Паэты так лічылі, не людзі. Душа-матыль? Наўрад ці. А што вы ведаеце пра матылёў?
   Уся кніга ў адным файле
Беларускія аўтары: Качаткова Паліна
Каталёг: Kamunikat.org
Кароткая проза Паліны Качатковай падобная на сны, адчуванне ад прачытанага не адпускае, уплывае на падсвядомасць. Алесь Бяляцкі пісаў: “Яшчэ ў самых першых літаратурных спробах Паліны Качатковай заўважыўся яе адметны стыль, жаданне пісаць проста, уменне па-свойму, назіральна глядзець на звычайныя, штодзённыя побытавыя з’явы і рэчы. Паліна Качаткова мае несумненны талент апавядальніка. Ён з ахоплівае і ава¬лодвае тваёй увагаю, змушае с... Болей »
Аповесць “Паэт” напісаная ў 1996 годзе падчас працы аўтаркі ў Літаратурным музее Максіма Багдановіча ў Мінску, друкавалася з працягам у часопісе “Бярозка”. Аповесць прысвечаная часу навучання Максіма Багдановіча ў гіманазіі ў Яраслаўлі, грунтуецца на дакументах з фондаў музея, успамінах сяброў, братоў і бацькі паэта. Болей »
Пісьменніца Паліна Качаткова (Сцепаненка) чытае эсе “Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы”. Чытанне адбываецца ў Оршы на вуліцы Караткевіча №19, а ў дом доме па вуліцы Караткевіча (было Касманаўтаў) у Оршы № 10 жыў Уладзімір Караткевіч. Тут ён напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом пабудаваны ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў, а цяпер – Караткевіча. <br /><br... Болей »
Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратуранага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Багдановіча 7-а), а таксама філіі музея ў вёсцы Ракуцёўшчына. Гісторыя музея шчыльна звя... Болей »
Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха – няма вялікай ракі. Дождж ратуе горад летам. Вада з неба. Неба пацямнее, збяруцца хмары. Халодны і празрысты, як прывід, дождж абрынецца на горад. Слова ёсць такое – “лунуць”. Знікнуць. Але амаль заўсёды застаецца след. Прывіды ў камяніцах туляцца да сценаў і зліваюцца з імі. Прывід – камяк вільгаці.Старыя сцены – старыя прывіды. Новыя сцены – новыя прывід... Болей »
Дом №10 па вуліцы Караткевіча ў Оршы. У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом быў пабудаваны рукамі бацькі пісьменніка ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў... Хто жыў у доме? Адразу пасля вайны ў ім жылі: маці Уладзіміра Караткевіча – Надзея Васілеўна, бацька Сямён Цімафеевіч, сястра Наталля, сам Уладзімір і пляменніца Раіса, дач... Болей »
Дні ўспамінаў – трапляеш то ў цемру, то ў туман. З’яўляюцца размытыя абрысы-прывіды, набываюць форму, рэзкасць і яскравасць. На старых фотаздымках пазнаеш сябе па адзенні, па адмысловых гузіках на паліто. І, як на эксгумацыі, – па абутку. Прасцей пазнаць іншых – не сябе. Па гальштуках палітыкаў на фотаздымках можна вызначыць год. (фрагмент) Болей »
Белая лядоўня літоўскай фірмы “Снайге”. Некалі, пад настрой, на ёй змясцілі пераводныя малюнкі – матылі, жукі, стрылаткі. З часам выявы інсектаў абляцелі – фрагментамі. Асабліва пацярпелі стрылаткі – іх тонкія лапкі ды тулавы амаль знікілі, засталіся пункцірныя кропкі на белай паверхні. З 1985 года лядоўня была ў кватэры, дзе дзяўчына жыла разам з сяброўкай. Сяброўка выйшла замуж. Дзяўчына выехала, а пасля даведалася, што лядоўню муж с... Болей »
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15 містычных апавяданняў. Апавяданні апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Уз... Болей »
Надыходзіць момант, і ў галаве ўключаецца гадзіннік. Уначы і на досвітку гук гадзінніка найбольш выразны. Гадзіннік уключаеццца, калі падзеі заканчваюцца, а жыццё перастае адбывацца, усё выглядае чужым, змяняе колеры і водары. Разумееш – твой час сыходзіць, заканчваецца. Прыадчыненая брамка зачыняецца. (фрагмент) Болей »