Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2019
Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Упершыню — газ. «Наша ніва», 1914, № 47. Друкуецца паводле выд.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мінск, 1965.
Адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20–30-х гадоў ХХ ст., драматург, паэт, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб) нарадзіўся 3 (15) мая 1882 года ў сям’і рабочага-чыгуначніка (станцыя Лясная каля Баранавічаў). У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся на працу ў дэпо. Уладзіслаў скончыў царкоўнапрыходскую школу, вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Рана зазнаў нястачы, калі трагічна загінуў бацька і давялося ісці працаваць, каб дапамагаць сям’і. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім дэпо. У 1917–1920 гадах — акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. З 1920 да 1922 года — загадчык мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. У 1920 годзе стварыў беларускі вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка», а ў 1932 годзе атрымаў назву БДТ-3.
   Увесь твор у адным файле
Уладзіслаў Галубок (1882-1937) нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Унук паўстанца 1863 года. У Менску ім былі напісаныя першыя апавяданні (выдадзеныя ў Пецярбурзе), тут жа нямала працаваў ён, ствараючы беларускамоўнае асяроддзе, у тым ліку бываў у Таварыстве помачы ахвярам вайны, клубе «Беларуская хатка». З 1917 года і да самай смерці праца яго найбольш была звязаная з тэатрам: напісаннем п’ес, акцёрскай, рэжысёрскай, дэкаратарскай дзейнасц... Болей »
У гэтым выданні ўпершыню найбольш поўна прадстаўлена творчая спадчына вядомага дзеяча беларускай культуры, першага народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. Кнігу складаюць драматычныя творы, апавяданні, вершы, публіцыстычныя артыкулы. Выданне прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння пісьмен-ніка. Болей »