Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Скорабагатаў Віктар, Собалева Наталля, Гётэ, Радзівіл, „Фаўст”

Гётэ, Радзівіл, „Фаўст”

Скорабагатаў Віктар, Собалева Наталля

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Copyright © by Васіль Сёмуха, пераклад

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Фаўст, Опера ў 2-х дзеях, Лiбрэта Ё.-В. Гётэ, музыка А.-Г. Радзiвiла Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Колішнюю Беларусь называлі краінай замкаў. Велічныя палацавыя комплексы, рэзідэнцыі беларскіх магнатаў славіліся як культурныя цэнтры еўрапейскага значэння. Слонім, Горадня, Ружаны і, вядома, Нясвіж -- рэзідэнцыя князёў Радзівілаў - уражвалі сучаснікаў сваімі карціннымі галерэямі, бібліятэкамі, тэатральнымі паказамі. Многія прадстаўнікі уплывовых родаў прысвячалі сябе мастацкай творчасці. Род Радзівілаў бярэ пачатак у ХV стагоддзі і неўзабаве робіцца адным з самых знатных у Вялікім Княстве Літоўскім. Гэты род даў айчыне не толькі палітыкаў, военачальнікаў, духоўных асобаў вышэйшага сану, але і цэлую пляяду дзеячаў культуры -- асветнікаў, паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Адным з тых, хто найбольш яскрава выявіў сябе ў мастацкай творчасці, быў князь Антон Генрык Радзівіл, ардынат нясвіжскі і алыцкі, заснавальнік берлінскай лініі Радзівілаў, кампазітар, мецэнат.

Беларускія аўтары: Скорабагатаў Віктар

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле