Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017
Выдавец: Галіяфы
Памеры: 304 с.
ISBN: 978-985-7140-17-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2012 by Хуан Мануэль Маркас, Галіяфы
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Крыніца: www.halijafy.by
Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Маральны ды інтэлектуальны арыенцір парагвайскага грамадства, Маркас, чые творы перакладзеныя больш чым на 40 моваў, на сённяшні дзень з’яўляецца самым знаным у свеце пісьменнікам з Парагвая. Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песень на народную музыку, Маркас быў адным з самых зацятых супраціўнікаў дыктатарскага рэжыму Строснэра з асяродку культурнай інтэлігенцыі краіны. Зазнаў турэмнае зняволенне ды катаванні, затым трапіў у выгнанне. Атрымаў дзве доктарскія ступені — па філасофіі ў Мадрыдскім універсітэце і па філалогіі ў Пітсбургскім. Выкладаў у ВНУ Лос-Анджэлеса (штат Каліфорнія). Вярнуўшыся на радзіму, заснаваў прыватны ўніверсітэт, які на дадзены момант карыстаецца найвялікшым прэстыжам у Парагваі, і надаў магутны штуршок развіццю новых ідэй у галінах філалогіі, музыкі, мастацтва і педагогікі краіны. Раман «Зіма Гюнтэра» (прэмія «Кніга года», Асунсьён, 1987) перапісваўся аўтарам дзесяць разоў цягам трынаццаці гадоў. У тэксце па-майстэрску спалучаюцца авангардныя літаратурныя тэхнікі і рысы постмадэрнізму, ад плыні свядомасці Джойса ды Фолкнера да поліфанічнага дыялогу і карнавалізацыі Бахціна. «Зіма Гюнтэра» — адкрыты раман, у якім пераплецены дэтэктыўная інтрыга, ода каханню, сацыяльная сатыра, глыбокі роздум аб гістарычных каранях парагвайскай нацыі ды іранічны погляд, не пазбаўлены гумару і эратызму, на парадоксы нашага часу. Падарожнічаючы разам з халодным эканамістам Гюнтэрам, немцам па крыві, але парагвайцам па нараджэнні...
Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы
Каталёг: Прыватны кнігазбор