Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Рублеўская Людміла, З'яўленне Інфанты

З'яўленне Інфанты

вершы

Рублеўская Людміла

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2015

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»

Памеры: 112 с., іл., 21 см

ISBN: 978-985-7119-63-9

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2015 by Рублеўская Л.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы зборнік пісьменніцы, крытыка, журналіста Людмілы Рублеўскай, куды ўвайшлі вершы, а таксама іранічныя мемуары «Бестыярый майго савецкага дзяцінства». Філасофія, інтэлектуальнасць, шлях ад пафасу да горкай усмешкі і незнішчальны нацыянальны рамантызм — тое, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі аўтаркі і яе чытачоў. У выданні сабраныя, як паведамляе анатацыя, “гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… І рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія”.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

mp3
Рублеўская Людміла, Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію

Раман

Рублеўская Людміла

Кніга «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» гэта вельмі ўдалы сінтаз "лёгкага чытва", кнігі для моладзі, фантастыкі, гістарычнага рамана і гуманістычнай літаратуры, якая ўздымае цяжкія, але патрэбныя для грамадства тэмы. Мне падаецца - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - што аўтарка зрабіла ўнікальную рэч: яна знітавала балючую, пакутлівую для беларусаў тэму сталінскіх рэпрэсій з сучасным будзё... Болей »


mp3
Рублеўская Людміла, Сутарэнні Ромула

Сутарэнні Ромула

Раман

Рублеўская Людміла

Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... "Сутарэнні Ромула" - поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кн... Болей »


mp3
Рублеўская Людміла, Пантофля Мнемазіны

Пантофля Мнемазіны

Раман

Рублеўская Людміла

У рамане Людмілы Рублеўскай "Пантофля Мнемазіны" віртуальная рэальнасць самым неверагодным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі. Аўтарка ставіць герояў перад выбарам: зміріыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды. Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Жалезная кнопка

Жалезная кнопка

Апавяданне

Рублеўская Людміла

У тыя часы я захаплялася постімпрэсіяністамі. Не тое, каб я цалкам разумела іх мастацтва — хутчэй, падабаліся яны самі: маладыя, дзёрзкія, бедныя... Я таксама была маладая, дзёрзкая і бедная. Як, прынамсі, палова маіх аднакурснікаў. Што можа параўнацца па вастрыні перажыванняў з першымі днямі ў вялікім горадзе, калі ты, яшчэ ўчора выпускнік правінцыйнай школы, далучыўся да творчай эліты сталіцы? (фрагмент) Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Золата забытых магіл

Золата забытых магіл

Паралельны раман

Рублеўская Людміла

А што яшчэ ён спадзяваўся ўбачыць, углядаючыся праз мокрае акно ў ноч, у восень, у безнадзейнасць? Быць самотным — значыць трошкі памерці. Нешта стукнула ў шыбу, нібыта адзінота прасілася ў пакой… Не, яна, халодная пані Адзінота, ужо даўно царуе тут. Сядзіць побач, перад полымем каміна. І што ёй да ценяў былога, да тлуму і адчаю дзён, калі не верылася, што так будзе — вальтэр’янскае крэсла, камін, цішыня… Аднак што парушыла цішу? Гаспад... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Жаніх панны Данусі

Жаніх панны Данусі

Жахлiвае апавяданне

Рублеўская Людміла

Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара. Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны раток чарговую порцыю разынак. Ах, як сумна... Татуся і мамуся сышлі ў госці, на дварэ сеецца дробны кастрычніцкі дождж, занудлівы, як ... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Дыярыуш пані

Дыярыуш пані

Апавяданні

Рублеўская Людміла

Перасыпаю хвіліны з далані на даланю. Яны блішчаць і пяшчотна шаргочуць, быццам перліны. У паўпразрыстым цэнтры кожнай — вострая зрэнка вечнасці. Можа быць, гэта сапраўды толькі перліны. Сёння зноў перад замкам праязджалі гэтыя. Нешта крычалі, ці то клікалі з сабою, ці то пагражалі. Страусавыя пёры ківаліся на іх капелюшах бела-ружовымі аблачынкамі, а на скураных пальчатках здалёк паблісквалі жалезныя заклёпкі. Я ніколі не звяртаю ўвагі... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Шляхецкія апавяданні

Шляхецкія апавяданні

Апавяданні

Рублеўская Людміла

Пачыналіся цёмныя лістападаўскія ночы — бяззорныя, чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітыя жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю — усё-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчавіне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і нельга было нават паварушыцца, каб адчуць знямелае ад холаду цела — нібыта яно само ўжо з туману і мокрай зямлі. На амаль голых галінках хм... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Старасвецкія міфы горада Б*

Старасвецкія міфы горада Б*

Апавяданні

Рублеўская Людміла

У горадзе Б* былі жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што ім не пашанцавала. Былі там і жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што занадта многа хацелі ад будучага выбранніка. Зрэдку сустракаліся ў горадзе Б* і такія жанчыны, што не выходзілі замуж прынцыпова. А былі і такія, што заставаліся ў дзеўках па ўсіх трох прычынах: адразу не шанцавала, пасля многа хацелі і завяршылі прынцыпам. А апошні, як вядома, хаця і здольны служыць апірышчам ... Болей »


epub
Рублеўская Людміла, Дабрадзейныя

Дабрадзейныя

Апавяданне

Рублеўская Людміла

Няма жанчыны няшчаснейшай, чым дабрадзейная. Асабліва калі табе за трыццаць, і ты ўжо ...наццаць гадоў жонка мужа, які не адрознівае Пікаса ад Маціса, і восень сёлета загасцілася, і сунуцца колы твайго лёсу па выбітай каляіне — і, можа, ніколі, ніколі не збочаць... Лілія Іванаўна, дызайнер па інтэр’ерах, стаіць на ўласнай кухні, падперазаная фартухом у буйныя гарохі, і падазрона вывучае аркуш, які дастала з прыгожага канверта з выявай з... Болей »