Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1995
Выдавец: Юнацтва
Памеры: 32 с., іл., 21 см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура
Copyright © 1995 by Бадак А., Шніп В.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [138]
Уцякала мышка Ад коціка, Пагубляла мышка Боцікі. Ой, памерзлі ў бедненькай Ножкі, Хворая ляжыць яна Ў ложку. Дактары прыходзяць к ёй Часта. Горкія даюць ёй Лякарствы. Гладзіць мама Мышку-малышку: - Можа, пачытаць табе Кніжку? Не сумуй, мая ты Малютка. Станеш ты здароваю Хутка. Новыя куплю табе Боцікі. Толькі ж сцеражыся ты Коціка!.
Беларускія аўтары: Бадак Алесь, Шніп Віктар
Выдаўцы і выдавецтвы: Юнацтва
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB