Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Рэдактар: пад рэд. Ю. М. Бохана
Выдавец: Выд. цэнтр БДУ
Памеры: 163 с. : іл., 21 см
ISBN: 978-985-553-344-4
Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Юныя сябры! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па гісторыі нашага краю са старажытных часоў да канца Сярэднявечча. Ён павінен стаць вашым спадарожнікам на працягу паловы года. З яго дапамогай вы набудзеце веды аб жыцці насельніцтва на беларускіх землях у найбольш ранні перыяд гісторыі. Старажытны, або першабытны, перыяд — гэта першая ступень у гісторыі народаў свету. У тыя часы на беларускіх землях рассяліліся людзі. А ў самым пачатку наступнага перыяду — Сярэднявечча — на сучаснай тэрыторыі Беларусі з’явіліся нашыя непасрэдныя продкі славяне. Як вы ўбачыце, перыяд Сярэднявечча для Беларусі быў багаты на падзеі. Гэта час утварэння першых дзяржаў, страты і набыцця імі незалежнасці. Тады ж сфарміравалася феадальнае грамадства. Насельніцтва беларускіх зямель удасканальвала прылады працы. Былі створаны выдатныя помнікі архітэктуры і мастацтва. Да ліку найбольш важных падзей належыць і пашырэнне хрысціянства.
Беларускія аўтары: Бохан Юрый
Каталёг: Kamunikat.org