|
|
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1973
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэмуары
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [588]
У маладыя гады ішоў я неяк з дзяўчынай па Вялікай Мікіцкай вуліцы. Непадалёк ад кансерваторыі была антыкварная крама. Мы спыніліся ля вітрыны, бо абмінуць яе было нельга: не вітрына, а сапраўдная выстаўка старадаўніх рэчаў розных эпох і народаў. Побач з кітайскімі бажкамі французская парцэляна, побач з брусельскімі карункамі найдзіўнейшыя ядвабныя індыйскія тканіны. А яшчэ ж вырабы са срэбра, золата, дамаскай сталі... У цэнтры гэнае цікавае і багатае вітрыны стаяў адзін сціплы малюнак, які ўсім сваім выглядам паўтараў спрадвечную ісціну: марната марнаты і ўсялякая марната... На гэным малюнку мастак намаляваў асенні сад, а на пярэднім плане клумбу кветак, злева частку тэрасы дома. Кветкі на клумбе адцвіталі, абсыпалі на дол пялёсткі. На некаторых кветках пялёсткі яшчэ зіхацелі ў сонечным праменні, на іншых іх не засталося зусім. Перад клумбаю стаяла двое людзей у гадах Ён і Яна. На Ім шынель без пагонаў, на Ёй старамоднае, на погляд сучаснікаў, паліто. На галаве капялюшык з вуалеткай. Яны, так адчувалася, маўчалі, але гэтае маўчанне было такое красамоўнае! Памаўчалі і мы. Першы загаварыў я.
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB