Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Дубянецкая Ірына - укладальнік
Выдавец: Тэхналогія
Памеры: 15 с.
ISBN: 978-985-458-175-0
Катэгорыя: Рэлігія
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
УДК: 27-42
Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) i Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні свабоды, талерантнасьці, экалёгіі, мовы, гісторыі. Выданьне прымеркаванае да 50-годзьдзя сьвятарства а. Аляксандра i наданьня яму годнасьці Doctor honoris causa ЭГУ.
У кнізе змешчаны творы вядомага святара – апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана, якія адлюстроўваюць усё багацце і змястоўнасць яго багаслоўскай, пастырскай, літаратурна-навуковай, грамадска-публіцыстычнай, гістарычнай, асветніцкай і перакладчыцкай дзейнасці. Кніга ўкладзена паводле тэматычнага і жанравага прынцыпаў. Асобны раздзел яе складаюць пастырскія пасланні (калядныя, велікодныя ды іншыя... Болей »
Праца прысьвечаная гісторыі кляштару беларускіх айцоў марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, а таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, з якіх кляштар ня змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэньня Грэка-Каталіц-кай царквы ў Беларусі і ня здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцьця для каталікоў рым... Болей »
Кніга айца Аляксандра Надсана прысвечана жыццю і дзейнасці першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа XX стагодзьдзя Чэслава Сіповіча (1914-1981). Дзейнасьць святара дэталёва разглядаецца на фоне рэлігійных, культурных і палітычных падзеяў у сьвеце, асабліва тых, што датычылі беларусаў. Шырокі кантэкст дае магчымасьць не толькі прасачыць жыцьцёвыя этапы і этапы дзейнасьці, а таксама дае поўны агляд гістарычных падзеяў. Праца напісана... Болей »