Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1992
Выдавец: Беларуская Каталіцкая Грамада
Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова; Рэлігія; Крыніцы
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [5009]; EEDC — [2144]
Сыгнатура: XI.1.Sta
Дадатковая даведка: Факсімільнае выданне
Упершыню факсімільна ўзнаўляецца друкаваная лацінкаю кніга сьветача беларускага Адраджэньня, выдатнага сына Беларусі, рэлігійнага, палітычнага і грамадзкага дзеяча і асьветніка ксяндза А. Станкевіча (1891—1949), які паклаў сваё жыцьцё за Хрысьціянства і Беларускі народ, загінуўшы ў нетрах савецкага гулагу. Змагар і пакутнік за Беларушчыну кс. Адам Станкевіч нарадзіўся 24.ХІІ.1891 г. (старога стылю) у пабожнай беларускай каталіцкай сям’і ў в. Арляняты на Ашмяншчыне. Яшчэ ў маленстве адчуў прагу да духовага жыцьця, і ў 1910 г. ужо сьведамым беларусам паступае ў Віленскую духовую сэмінарыю. Скончыўшы яе у 1914 годзе паступае ў Каталіцкую акадэмію ў Пецярбургу. (Віталь Зайко, біяграфічны нарыс, фрагмент)
Каталёг: EEDC | BTH | Прыватны кнігазбор