Месца выхаду: Беласток - Лёндан
Дата выхаду: 1998
Рэдактар: Мірановіч Антон
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 1998 by Юры Весялкоўскі
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на яе суседзяў. У сваіх нарысах зьвяртаю ўвагу і на тыя зьмены і падзеі, якія адбываліся за межамі Беларусі. Гэта паможа нам лепш зразумець тагачасныя палітычныя абставіны, а таксама рэлігійныя непаразуменьні, якія ўводзілі закалот сярод народаў Вялікага княства Літоўскага і ў сваіх паводзінах былі далёкімі ад сапраўднай хрысьціянскай навукі і маралі. Доўгія стагодзьдзі Беларусь прадстаўляла сабою арэну, на якой спатыкаліся, крыжаваліся і ўзаемна змагаліся паміж сабою дзьве хрысьціянскія культуры: усходняя — грэкавізантыйская і заходняя — рымская. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Весялкоўскі Юры
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні, нібы ёмістую цагліну з гістарычнага падмурку Беларушчыны. Узважваеш з нялёгкім уздыхам: глыбока ў душу, трывожна й пранікліва, яна, гэта кніга, гэты „Дух часу” ўглядаецца вачыма замежжа, той заходняй дыяспары, ад імя якой узяўся мужна, на публіцыстычным дыханьні, прамаўляць адметны голас яшчэ аднаго, бясспрэчна, буйнага, цікавага, разнастайнага, беларуска-прыроджанага таленту — Юры Весялкоўскага. ... Болей »
Пасьля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай у 1945 годзе Сталін пашырыў межы СССР і стварыў вялікую камуністычную імпэрыю. Партыйная прапаганда даказвала, што краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы былі вызвалены ад гітлераўскай тыраніі. Фактычна яны не былі вызваленыя, а толькі занятыя Чырвонай Арміяй у якасьці ваенных трафеяў. Масква зрабіла іх сваімі сатэлітамі, якія мелі ахоўваць Савецкі Саюз, і адмежавала іх ад заходніх дэмакратычных дз... Болей »
У пошуках мінулага чалавек мае два галоўныя заданьні: знайсьці факты і паказаць іх. Зрабіць гэта сёньня ня так проста і лёгка, калі справа датычыць штодзённага жыцьця таго ці іншага старажытнага народу, калі няма на гэта пэўных запісаў. А такімі запісамі зьяўляецца гісторыя або аповед пра людзей, пра тое, што яны рабілі ў свой час, за што змагаліся і ў чым знаходзілі задавальненьне. Таму, як-бы далёка мы не вярталіся ў мінулае людзкасьц... Болей »
У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вайну. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самай жахлівай ў гісторыі чалавецтва с.усьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта, хутчэй, ёсьць спроба далёка не безстароннага чалавека, лёс якога апяклі й крута зьмянілі гады ваеннага ліхалецьця, - разабрацца ў далёкі... Болей »
Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на яе суседзяў. У сваіх нарысах зьвяртаю ўвагу і на тыя зьмены і падзеі, якія адбываліся за межамі Беларусі. Гэта паможа нам лепш ... Болей »
Юры Весялкоўскі вядомы ў беларускім замежжы як публіцыст. Аднак праз усё сваё доўгае жыццё ён пісаў таксама й вершы, друкуючы іх зрэдку ў розных беларускіх выданьнях. На схіле гадоў пастанавіў аб'яднаць свае вершаваныя творы ў кнігу, каб вынесьці на суд чытача. І хоць іхны аўтар сьцьвярджае, што ён "пачаў пісаць вершы аказыйна", што "ёсьць гэта не паэтычныя вершы, а выказаныя думкі ў вершаванай форме", - чытач знойдзе на старонках кнігі... Болей »
Лёс кожнага чалавека складаецца на лёс усяго народа. Разглядаючы біяграфіі людзей зь мінулых пэрыядаў знаходзім у іх тыя самыя праблемы, якія датычылі ўсёй нацыі. Таксама гісторыя беларускай палітычнай эміграцыі ўказвае нам, якія складаныя пэрыяды перажылі нашы бацькі і дзяды ў нядаўнім мінулым. Вывучэньне мінулага сваёй нацыі мусіць улічваць гісторыю беларусаў, якія былі прымушаны пакінуць сваю айчыну. Беларуская эміграцыя мае асаблівы... Болей »
Сабраны матэрыял зьяўляецца часткай гісторыі бурлівых гадоў Першай Сусьветнай вайны, у якім я стараўся дайсьці праўды, ды апублікаваць яе для тых беларусаў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, але мала яе ведаюць і мала ведаюць сваіх суседзяў. Закрануў я таксама крыху і перадваенны матэрыял, каб такім чынам прадставіць чытачу палітычныя, эканамічныя, культурныя і наогул усе тыя абставіны, якія існавалі на Беларусі і ў якіх умовах жыў і з... Болей »
Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай. Закраналіся толькі некаторыя аспэкты, якія асьвятляліся аднабакова. Але дзейнасьць АК на Заходняй Беларусі не была нейкім малаважным выпад... Болей »
Хрысьціянская Царква мае сваю старую і багатую гісторыю дзе, акрамя яснага сьвятла, ёсьць і чорная ноч. Як хто, а перадусім культурны чалавек павінен знаць адно і другое. Ён павінен знаць гісторыю свае Царквы, яе вядучых духоўных. Цікава, што да гэтага часу Каталіцкая царква, якая ўважае сябе за першую і вядучую, да гэтага часу не выдала папулярнай біяграфіі папаў рымскіх, каб запазнаць сваіх вернікаў з заслугамі, якія яны прынесьлі да ... Болей »