Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Ястраб Ф. А. - укладальнік і аўтар тэксту, Вінцэнт Дунін Марцінкевіч

Вінцэнт Дунін Марцінкевіч

Ястраб Ф. А. - укладальнік і аўтар тэксту

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008

Рэдактар: Янушкевіч Я. Я.

Выдавец: Беларусь

ISBN: 978-985-01-0763-3

Катэгорыя: Гісторыя; Літаратуразнаўства

Copyright © 2008 by Ф. А. Ястраб - укладанне, тэкст, Выдавецтва Беларусь - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

УДК: 821.161,3.09+929Дунін-Марцінкевіч(084.12)

Дадатковая даведка: Фота В. М. Данілава, А. П. Дрыбаса, К. У. Савіцкай, з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, з архіваў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, В. У. Стэльмак, Я. Я. Янушкевіча. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансаваіі падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 23 студзеня 1808 года (4 лютага па н. ст.) у фальварку Панюшкавічы, што ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні. Бацькі пісьменніка, як указвае запіс на лацінскай мове ў метрычнай кнізе Бабруйскага парафіяльнага касцёла, былі Ян Дунін-Марцінкевіч, наваградскі падчашы, і Марцыяна з Нядзведскіх. Пры хрышчэнні нараклі сына двума імёнамі — Вінцэнт і Якуб, а хрысцілі толькі вадой, бо, відаць, здароўе ў дзіцяці было не надта моцным. Прысутнічала пры гэтым і дачка Яна, Юлляна Марцінкевічанка. Сама ж Марцыяна была ўжо другой жонкай Яна. (фрагмент) Мы шмат чаго не ведаем з жыцця Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Біяграфія яго слаба вывучана. Вядома, аднак, што ў яго быў старэйшы брат Ігнат і што бацькі іх рана памерлі. Пра гэта сведчаць словы самога Вінцэнта ў адным з прашэнняў на пацвярджэнне дваранскага паходжання.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)