Месца выхаду: Białystok
Дата выхаду: 2012
Рэдактар: Szynkarenko Olga
Выдавец: Wydział Filologiczny Uniwersytetu w Białymstoku
Памеры: 444 s.
ISBN: 978-83-7431-356-8
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Літаратуразнаўства
Copyright © 2012 by Uniwersytet w Białymstoku
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3486]
Дадатковая даведка: Recenzenci: Prof. dr hab. Aleś Jaskiewicz (Akademia Nauk Białorusi, Mińsk) Prof. dr hab. Wanda Supa (Uniwersytet w Białymstoku)
Чарговы, апошні па часе альманах Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” распачынаецца творамі яго заснавальнікаў, а заканчваецца вершамі зусім маладых сяброў арганізацыі, пра якіх можна сказаць, што яны з пакалення іхніх унукаў. У 2013 годзе пісьменніцкая арганізацыя беларусаў у Польшчы адзначае свой ужо пяцідзесяціпяцігадовы юбілей. У пасляслоўі да кнігі “Шлях па прамой часу”, своеасаблівай гісторыі арганізацыі, складзенай да яе пяцідзесяцігоддзя, старшыня “Белавежы” Ян Чыквін, відавочна, меў важкія падставы, каб зазначыць, што “пісьменнікі «Белавежы», сапраўды, шчыльна запоўнілі сваю этнічную прастору культурна-эстэтычным зместам. 3 поўным правам можна сказаць, што другая палова XX стагоддзя належыць у беластоцкім краі найперш «белавежцам»”. На рахунку сяброў Беларускага літаратурнага аб’яднання ўжо звыш 230 кніг, змест якіх склалі творы розных жанраў. Зразумела, што асэнсаванне феномену існавання беларускай літаратуры ў Полыпчы, усведамленне агульных заканамернасцей і тэндэнцый развіцця, аналіз творчасці асобных паэтаў і празаікаў адбываецца ўжо на працягу многіх гадоў. (Прадмова, фрагмент)
Беларускія аўтары: Тварановіч Галіна
Каталёг: BTH
Новая кніга Галіны Тварановіч адносіцца да тых навуковых прац, якія ўводзяць Беларусь і беларускую гуманіта-рную навуку ў кантэкст і арбіту сусветнага літаратурнага працэсу. Яна ахоплівае вялікі аб ём канкрэтнага фактычнага матэрыялу і дае глыбокае ўяўленне пра гісторыю і сучасны стан беларускай літаратуры ва ўсёй яе шматстайнасці, з улікам творчага ўнёску пісьменнікаў далёкага замежжа і даробку літаратараў “Белавежы”. Праблемна-тэматыч... Болей »
Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім. Аўтар паэтычных зборнікаў: Ускраек тысячагоддзя (Мінск 1996); Верасы Дараганава (Мінск 2000); Чацвёртая стража (Беласток 2004); Бурштына... Болей »
Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на верасах з яе роднага Дараганава. Яе паэзія, яе слова жывяцца і жывуць спадчынна-дарагімі рэаліямі: ракою Пціч з яе дубамі; зорамі "над жні... Болей »
«Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага і сучаснасць. Отечества и веры защитник. «Записки янычара» Константина Миханловича в польско-белорусском контексте (ХУ-ХУІ вв.). Да праблемы духоўных каштоўнасцей (беларуска-сербскі кантэкст). На шляхах даўняй беларускай літаратуры (прадмова да хрэстаматыі па «Старабеларускай літаратуры»). Літаратурная спадчына Беларусі. 3 адказнасцю за лёс Айчыны. Творчасць Змітрака Бядулі - новае асэнсаванне. Проз... Болей »
“Чацвёртая стража” – 50-я кніга Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, заснаванай у 1990 годзе. Аўтар яе – Галіна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў. “Чацвёртая стража” – зборнік “белых” вершаў, якія ідуць ад сэрца. І да сэрцаў. Адрасаваныя сапраўдным гурманам ад лірыкі – людзям з душой вытанчанай і ўзнёслай. Частка твораў напіса... Болей »
На шырокім гістарычна-культурным матэрыяле разглядаюцца літаратурныя ўзаеміны беларусаў і сербаў, славенцаў, харватаў ад самага ўзнікнення іх перадумоў (славянскія вытокі) да пачатку XX ст. Разглядаемыя літаратуры даследуюцца як культурныя цэласнасці, самастойныя тыпы, што дазваляе паглыбіцца ў тыпалогію сутнасцей. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў-славістаў, студэнтаў, а таксама чытачоў, якія цікавяцца славянскай літаратурай... Болей »
На матэрыяле беларускай i славенскай прозы даследуецца няпростая псіхалогія вяртання чалавека з вайны. Аналізуюцца творы В. Быкава, А. Асіпенкі, I. Шамякіна, A. Кудраўца, В. Распуціпа, Ц. Космача, К. Грабельшака, Н. Крайгер, Б. Чопіча i іншых пісьменнікаў. Разлічана на літаратуразнаўдаў, выкладчыкаў-славістаў, настаўнікаў, студэнтаў. Болей »
Работа является первым опытом систематизированного сопоставительного исследования белорусской и югославской военной прозы. Анализируются наиболее значительные произведения В. Быкова, Я. Брыля, И. Науменко, М. Лалича, М. Божича и других белорусских и югославских писателей военного поколения. Рассчитана на литературоведов, преподавателей, студентов и всех интересующихся развитием современной военной прозы. Болей »