Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Дэбіш Анатоль, Стодзівы

Стодзівы

вершы

Дэбіш Анатоль

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 1995

Wydawca: Мастацкая літаратура

Seria wydawnicza: Першая кніга паэта

Wymiary: 110 с., 17 см

ISBN: 985-02-0052-9

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 1995 by Анатоль Дэбіш

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); MiOKB — biblioteka Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: MiOKB — [8080]

Ці быў заняволены, абмежаваны дух нашых далёкіх продкаў, якія адушаўлялі кожнае дрэва, птушку і звера, сонца і вецер, кожную з’яву на зямлі і ў небе? Іхняе спасціжэнне свету не было занадта рацыянальным нават у побыце, яно грунтавалася на першародных пачуццях радасці і смутку, страху і гневу, удзячнасці і замілавання. Іхнім светапоглядам быў вобраз, а вобраз і ёсць аснова паэзіі, мастацтва. Думаю так, перачытаўшы вершы Анатоля Дэбіша, сабраныя нарэшце ў адну, асобную кніжку (многія з іх змешчаны ў часопісах, альманахах, у зборніку, выдадзеным сумесна з братам Васілём Дэбішам у серыі «Бібліятэка «Маладосці»). З імкнення пазнаць таямніцы быцця, даць вобразнае найменне састаўным яго часцінам народжаны гэтыя творы. Яны — суб’ектыўныя, як у паганскіх продкаў, адчуванні паэта, імпрэсіі, шчымліва-роздумны стан душы, навеяныя неабавязкова ўзвышанымі, але адухоўленымі рэаліямі: журліваю восенню, згадкамі пра маленства і маці, незнаёмым горадам і проста самотным пакоем, касцельнымі ды царкоўнымі дворыкамі, бяздонным зорным небам ці завейнаю куламессю.

Autorzy białoruscy: Дэбіш Анатоль

Wydawnictwa białoruskie: Мастацкая літаратура

Katalog: Kamunikat.org | MiOKB

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... уся кніга ў адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Дэбіш Анатоль, Зірні ў люстэрка

Зірні ў люстэрка

Вершы, містэрыя

Дэбіш Анатоль

Паэт увайшоў у пару літаратурнай сталасці і майстэрства. Кожная старонка зборніка сведчыць менавіта пра гэта. Варта ўважліва прачытаць баладу «Сарэна», каб зразумець, што Анатоль Дэбіш дастаткова ўпэўнена і віртуозна спалучае ў сваёй творчай практыцы фальклёрнае хараство з пластыкай сучаснага пісьма. Więcej »