Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Русецкая Наталля, Каштаны ў кішэнях

Каштаны ў кішэнях

вершы

Русецкая Наталля

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2015

Выдавец: Саюз пісьменнікаў Беларусі, Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка часопіса Дзеяслоў

Памеры: 144 с.

ISBN: 978-985-7119-43-1

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2015 by Наталля Русецкая, Дзеяслоў, Кнігазбор - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Другую кнігу вершаў Наталлі Русецкай склалі творы, напісаныя ў прасторы паміж Менскам і Люблінам. Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў. Зрэшты, ідэі шматмоўнасці, разнастайнасці свету і ўвогуле глабальнасці і непрадказальнасці ўсяго існага ярка адбіваюцца ў вершах пані Наталлі поруч з настальгіяй, тугою па Беларусі, па канкрэтных нашых гарадах, мясцінах і вуліцах. Напрыклад, верш “Цягнік Берасце—Менск”, у якім лірычная гераіня з нецярплівасцю чакае сустрэчы з роднай зямлёй.

Беларускія аўтары: Русецкая Наталля

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Русецкая Наталля, Сямейная муза

Сямейная муза

паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл

Русецкая Наталля

Францішкa Уршуля Радзівіл (1705–1753), вядомая як першая жанчына-драматург у Рэчы Паспалітай, была таксама таленавітай паэткай. Аўтарка кнігі прасочвае эвалюцыю паэтычнай творчасці Ф. У. Радзівіл ад вершаваных лістоў да сатырычных і рэлігійна-метафізічных твораў, асаблівую ўвагу звяртае на любоўную лірыку — новую з’яву ў тагачаснай літаратуры Беларусі. У дадатку змешчаны новыя пераклады вершаў Ф. У. Радзівіл, якія не ўвайшлі ў выдадзены... Болей »


pdf
epub
Русецкая Наталля, Два бяссонні

Два бяссонні

Вершы і пераклады

Русецкая Наталля

Наталля Русецкая нарадзілася ў 1974 г. ў Ніжагародскай вобласці ў Расіі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Вучылася ў аспірантуры пры Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію, даследуе паэтычную спадчыну Ф. У. Радзівіл. Яе вершы і пераклады друкаваліся ў газетах “Чырвоная змена”, “ЛіМ”, часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Полымя”, “Край”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”. У зборнік увайшлі... Болей »