Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Лабанава Таццяна, Сяргеева Святлана, Мацкевіч Тамара, Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і выхаваўчай працы

Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і выхаваўчай працы

Метадычны дапаможнік

Лабанава Таццяна, Сяргеева Святлана, Мацкевіч Тамара

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016

Рэдактар: Вячорка В.

Выдавец: ГГА “Цэнтар Супольнасьць”

Copyright © 2016 by ГГА “Цэнтар Супольнасьць”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Чэшская школа дакументальнага кіно і знакаміты фестываль «Адзіны свет» вядомыя ўсяму свету. Але не ўсе ведаюць, што Чэхія мае ўнікальны досвед працы з фільмам як сродкам навучання. Для гэтага педагогі ў супрацоўніцтве з кінематаграфістамі распрацавалі адмысловыя методыкі, стварылі падручнікі і працоўныя сшыткі для вучняў. Гэты дапаможнік напісаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм, для фармавання найперш сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў, якім надаецца найменшая ўвага ў беларускай школе. Дапаможнік змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў. Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, а таксама шырокаму колу адукатараў, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай.

Беларускія аўтары: Мацкевіч Тамара

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле