Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Рэдактар: Камоцкі Алесь
Мастацкі рэдактар: Кунстадтэр Джон
Выдавец: А. А. Калоша, ПАПЕРУС
Памеры: 44 с.: фот.
ISBN: 978-985-90307-4-1
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Музыка
Copyright © 2016 by Рыгор Барадулін; Алесь Камоцкі - укладанне, Джон Кунстадтэр - фота
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гэтае ўнікальнае выданне нарадзілася дзякуючы намаганням трох таленавітых людзей. Дадзеная кніга – гэта нізка лірычных песень Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна, аздобленая фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. 20 непаўторных лірычных вершаў у кнізе набываюць новае жыццё, фактычна пераўтвараючыся ў песні. Знакаміты беларускі музыка Алесь Камоцкі, які стаў ініцыятарам выдання, паклаў вершы на музыку. Запісаныя на дыск, яны прыкладаюцца да кнігі. Акрамя таго, да кожнага верша ў кнізе змешчаны нотныя запісы. Дарэчы, "Каб аднойчы" – пятае выданне вершаў Барадуліна, ініцыятарам і ўкладальнікам якога стаў Алесь Камоцкі. Непаўторнае стылёвае аздабленне кнігі – праца прафесійнага амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. Джон займаецца фатаграфіяй з 1968 года, за гэты час здымаў у 50-ці краінах на чатырох кантынентах. З 2006 года традыцыяй для фатографа стала праца ў Беларусі. Каля 90 дзён штогод амерыканец праводзіць, фатаграфуючы беларускую глыбінку. У кнізе "Каб аднойчы" змешчана 20 унікальных фотаздымкаў. Кожны са сваім характарам, за кожным стаіць асабістая гісторыя жыцця беларускіх вяскоўцаў.
Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь
Каталёг: Kamunikat.org
Размовы Аліны Страшкевіч з Алесем Камоцкім пра 10 гадоў жыцця (з 2005 да 2015). Размова №6 «Каб аднойчы» Многае з гэтага напісалася яшчэ ў канцы дзевяностых, але выйшла выданне толькі на пачатку 2016 года. Яно змяшчае 20, умоўна кажучы, рамансаў Рыгора Барадуліна. Да кожнага ў кнізе ёсць ноты. Да таго ж, яна аздобленая працамі Джона Кунстадтэра. Амерыканскі фатограф прапанаваў сямейныя партрэты, зробленыя ў беларускай глыбінцы. Алесь Ка... Болей »