![]() |
![]() |
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2015
Рэдактар: Луба Віталь
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Памеры: 576 с.
ISBN: 978-83-62857-24-1
Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва; Крыніцы; Мэмуары
Copyright © 2015 by Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3058], [3059]
Дадатковая даведка: Zrealizowano dzięki dotacji Ministerstwa Administracji i Cyfryzacji
Прапанаваны том змяшчае ўспаміны жыхароў сённяшняй Беласточчыны, якія ў 1915 годзе пакінулі месца свайго жыхарства і падаліся ў бежанства ў глыб Расіі. Уасноўную частку кнігі ўвайшлі тэксты друкаваныя на старонках тыднёвіка „Ніва” ў 19582015 гадах і непублікаваныя матэрыялы, сабраныя журналістамі, карэспандэнтамі і чытачамі. Пад тэкстамі падаецца аўтар і год запісу. У кнізе друкуюцца таксама матэрыялы, сабраныя ў час маладзёжных летнікаў „Войшкі’97” і „Грыневічы’98”, арганізаваных Беларускім гістарычным таварыствам і апублікаваныя ў краязнаўчакультурным часопісе „Бельскі Гостінэць”, што ў выданні пазначана адпаведнай паметкай. Ураздзеле „Дадаткі” даюцца дакументы таго часу: вопісы маёмасці, даведкі, карэспандэнцыя. Спачатку прыводзіцца змест архіўнага матэрыялу, затым у якасці ілюстрацыі змяшчаецца копія дакумента або яго фрагмент. У канцы кнігі змешчаны геаграфічны паказальнік. Паколькі тэксты ў кнізе размешчаны ў алфавітным парадку паводле прозвішчаў і імён герояў расказаў, імянны паказальнік адсутнічае. Выказваем сардэчную падзяку ўсім асобам, якія ўключыліся ў працу па зборы бежанскіх успамінаў, фатаграфій і дакументаў гэтага перыяду. (Ад выдаўца)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор
Да гэтага часу ў Заходняй Беларусі і Ўсходняй Польшчы яшчэ засталіся сведкі перасялення людзей з гэтай тэрыторыі у Расею. Перасяленне пачалося перад Першай сусветнай вайной. Сяляне, якія паддаліся прапагандзе расійскіх уладаў, спешна здымаліся з месцаў, пакідаючы абжыты кут, і пераязджалі ў глыб Расеі. Людзям казалі, што толькі такім чынам яны пазбегнуць наволі, здзекаў і жудаснай смерці. Сялян падманулі. Расейскі бок хацеў, каб немцы, ... Болей »