Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1989
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 1989 by Папковіч У.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Рамантызм, рамантыкі, рамантыка... І сёння гэтыя словы, якім бы розным сэнсам ні поўніліся, будзяць у нашых сэрцах шчымлівае адчуванне трывогі і незаспакоенасці, клічуць у дарогу, вабяць марай пра шчасце, дабрыню, каханне. Тым больш цікава разам з паэтамі ўжо далёкай па часе эпохі рамантызму вярнуцца да тых вытокаў, дзе нараджалася непаўторнае лірычнае адзінства чалавека і прыроды, дзе неўтаймоўная стыхія абуджаных жаданняў асобы, волі, пачуццёвага жыцця паўстала супраць змярцвелага прагматызму рацыяналістаў. Яшчэ В. Р. Бялінскі сказаў пра сутнасць рамантычнага светаадчування: «Сфера яго — усё ўнутранае, задушэўнае жыццё чалавека, той таямнічы грунт душы і сэрца, адкуль уздымаюцца ўсе неакрэсленыя імкненні да лепшага і ўзвышанага, стараючыся знаходзіць сабе задавальненне ў ідэалах, якія творыць фантазія»
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org