Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Сваяк Казімір, Дзея маей мысьлі, сэрца і волі

Дзея маей мысьлі, сэрца і волі

Сваяк Казімір

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1992

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: --

Казімір Сваяк – літаратурны псэўданім беларускага каталіцкага сьвятара і паэта Кастуся Стэповіча (1890—1926). Ягоная “Дзея...” зьяўляецца ўнікальным творам у беларускай літаратуры. Гэта не клясічныя ўспаміны ці дзёньнік, але нататкі, які пісаліся на працягу гадоў жыцьця з розных нагодаў. Нататкі даюць нам духоўны партрэт аўтара як чалавека, сьвятара і беларуса. Адначасова “Дзея” – гістарычнае сьведчаньне пра тыя цяжкасьці і перашкоды, зь якімі даводзілася сутыкацца першым беларускім каталіцкім сьвятарам у іхных намаганьнях данесьці Слова Божае свайму народу на роднай мове. Хоць апісаныя Сваяком падзеі мелі месца на пачатку ХХ стагодзьдзя, але іхнае грамадзкае гучаньне не страціла актуальнасьці і сёньня. Распавядаючы часам пра штодзённыя клопаты, Сваяк захоўвае сваю непаўторную лірычную і даверлівую інтанацыю, зьвернутую да чытача: “Прад вачамі стаіць уся прошласьць, што мінула як блыскі сьвятла, на векі згаснутага... Ня вернецца ніколі... Што-дзень, што-момэнт далучаецца да яе новая хваля і... прападае вечна. Ах, шчасьлівы той, што збудаваў сабе стройную, горную мінуўшчыну... Чаму я неспакойны, чаму бязвольны?!... Дарагі! Сабяры сілы духа... Стаў прад сабой усё, што прайшло... Будуй новае, што-раз высшае жыцьцё...”

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Сваяк Казімір, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Сваяк Казімір

Гэта была вельмі яркая постаць у грамадскім жыцці Беларусі 10–20-х гадоў мінулага стагоддзя. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Казімір Сваяк (сапр. Кастусь Стэповіч) меў два пакліканні: святарскае і паэтычнае — абодва цесна спалучаліся ў ім, не пярэчачы, а дапаўняючы і ўзмацняючы адно другое. Ноша гэтых двух пакліканняў была вельмі цяжкай, патрабавала самаахвярнасці і штодзённага падзвіжніцтва. Ён працаваў, не шкадуючы ... Болей »