Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008
Выдавец: Юніпак
Памеры: 124 с., 25 см
ISBN: 978-985-6802-28-0
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура
Copyright © 2008 by Масляніцына І., Багадзяж М.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Новая кніга вядомых аўтараў прысвечана беларускім жанчынам-выбранніцам лёсу, кожная з якіх пакінула незабыўны след у гістарычных падзеях, асветніцтве, мастацтве. Біяграфічным аповедам уласцівы вострыя павароты сюжэту, смелыя гіпотэзы, спробы знайсці ключ да разумення духоўнага свету кожнай гераіні ў малавядомых фактах і дэталях. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй
Беларускія аўтары: Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола
Каталёг: Kamunikat.org
Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i не столькі за беспадстаўна абражаных продкаў, колькі за нашчадкаў, якія робяць сёння гэткія заявы, цалкам ўпэўненыя ў ix праўдзівасці. I с... Болей »
У кнізе — гісторыка-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якіх у той ці іншай ступені звязаны з беларускай зямлёй. Чытач пазнаёміцца з лёсам Барбары Радзівіл, Соф'і Слуцкай, трагічным каханнем князёўны Ганны Кобрынскай, даведаецца аб тым, якія адносіны да Беларусі маюць польская авантурыстка Марына Мнішак i расійская імператрыца Лізавета Пятроўна. Болей »