Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Хоміч Цімур, Ці існуе месца, дзе ты будзеш анёлам

Ці існуе месца, дзе ты будзеш анёлам?

Хоміч Цімур

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011-02-14

Выдавец: Будзьма беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.budzma.org

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Цімур Хоміч. Нарадзіўся 20 сакавіка 1985 года. Вучыўся ў БДУ (дызайн) і Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (журналістыка), але вышэйшай адукацыі не атрымаў. Зараз з’яўляецца студэнтам завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (семінар прозы П. Басінскага) і Беларускага калегіума (філасофія і літаратура). Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-Цэнтра да стагоддзя Ларысы Геніюш.



Відэа: Чорна-белыя вершы

Выдавецкія сэрыі: Чорна-белыя вершы

Каталёг: Kamunikat.org