Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Сівец Таццяна, Вашым слязлівым вершыкам месца хіба ў ЖЖ!

Вашым слязлівым вершыкам месца хіба ў ЖЖ!

Сівец Таццяна

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-11-15

Выдавец: Будзьма беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Таццяна Сівец нарадзілася 23 чэрвеня 1982 – журналістка, паэтэса. Скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ ім. М. Танка (2005), атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры і аспірантуру Інстытута літаратуры ім. Я. Купалы НАНБ. Супрацоўніца радыёстанцыі “Беларусь”. Аўтар кніг “Праляцець па вясёлцы”, “Ліпеньская навальніца” і “Таму, хто знойдзе”.



Відэа: Чорна-белыя вершы

Выдавецкія сэрыі: Чорна-белыя вершы

Каталёг: Kamunikat.org