![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-10-15
Выдавец: Будзьма беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.budzma.org
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Антон Рудак нарадзіўся 9 жніўня 1989 г. ў Мінску. Студэнт гістфаку БДУ. Перакладае з польскай мовы. Фіналіст конкурсу Беларуску ПЭН-Цэнтра да стагоддзя Ларысы Геніюш.
"Гэта рэдкі паэт, пры сённяшняй маргіналізацыі паэзіі ды агульнай нелюбові ці нянавісці да паэзіі, гэта паэт для ўсіх. Ён спалучае супрацьлегласці, ён герметычны і эстрадны, слэмаўскі адначасова. Ён можа быць мудрагелістым, а можа быць гранічна простым» (Андрэй Хадановіч). Антон Рудак - паэт, перакладчык, гісторык і журналіст, аўтар кнігі "Верхні горад". Лаўрэат прэміі "Кніга году" (2015), фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-Цэнтра да ста... Болей »