![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011-04-15
Выдавец: Будзьма беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.budzma.org
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Ігар Кулікоў – паэт, перакладчык, нарадзіўся 22 студзеня 1988. Скончыў філфак БДУ. Сярод іншых перамог у конкурсе Беларускага ПЭН-цэнтру імя К. Шэрмана (2009). Вывучае жывыя й мёртвыя мовы.
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі", "Божая кароўка з Пятай авэню", "Ордэн Белай Мышы", "Паром празь Ля-Манш", "Пакуль ляціць страла", "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі", "... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »