Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Катлярчук Андрэй, У ценю Польшчы і Расеі

У ценю Польшчы і Расеі

Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.

Катлярчук Андрэй

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Выдавец: Беларускае гістарычнае таварыства

Памеры: 305 с., 25 см

Катэгорыя: Гісторыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2500]

Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. Відавочная роля літоўскай, казацкай ці трансыльванскай эліты ва ўсходнеэўрапейскім крызісе. У той час кожная зь іх мела ўласныя геапалітычныя мэты, дзеля дасягненьня якіх супрацоўнічала з магутнымі суседзямі. Усё гэта ўплывала ня толькі на разьвіцьцё гэтых паўнезалежных пэрыфэрыйных дзяржаваў, але і на балянс сілаў ва Ўсходняй Эўропе ў цэлым. 20 кастрычніка 1655 г., у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы. У выніку вуніі былі прыняты тры асноватворныя дакумэнты. Па-першае, акт аб дзяржаўным саюзе паміж Швэцыяй і Літвой. Гэтае пагадненьне падпісалі 1172 прадстаўнікі літоўскай палітычнай нацыі. Па-другое, літвіны прынялі зварот да эўрапейскай супольнасьці, у якім патлумачылі прычыны разрыву вуніі з Польшчай і заключэньня саюзу са Швэцыяй. Па-трэцяе, 23 кастрычніка 1655 г. была заснавана Рада швэдзкай Літвы на чале з Бэнгтам Шутэ, намесьнікам швэдзкага караля ў Літве.

Беларускія аўтары: Катлярчук Андрэй

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Катлярчук Андрэй, Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў, Выданьне другое, папраўленае і дапоўненае.

Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў

Катлярчук Андрэй

Кніга апісвае гісторыю беларуска-швэдзкіх дачыненьняў зь Сярэднявечча і па сёньняшні дзень. Шырака асьвятляюцца пытаньні, якія дагэтуль не атрымалі належнага разгляду - швэдзкага куль-турнага ўплыву на старажытнае Полацкае княства, характару гаспадарчай дзейнасьці вікінгаў на беларускіх земляху старажытнасьці, падзеяў Вялікай Паўночнай вайны на тэрыторыі нашай краіны. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай роднай зямлі. Болей »


pdf
Катлярчук Андрэй, Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў

Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў

Катлярчук Андрэй

Андрэй Котлярчук (1968 г.н.) - гісторык, дактарант унівэрсытэту Паўднёвага Стакгольму. Спэцыялізуецца на беларуска-летувіска-швэдзкіх і беларуска-расійскіх дачыненьнях XVII-XVIII стст. Аўтар манаграфіі "Праздничная культура в городах России и Белоруссии XVII века: официальные церемонии и крестьянская обрядность" (СПб., 2001). З кнігі Андрэя Котлярчука мы даведаліся, што праца Яўстаха Тышкевіча "Listy o Szwecji" 1846 году была першай ман... Болей »