Месца выхаду: Маладзечна
Дата выхаду: 1997
Выдавецтва/ друкарня: Перамога
Катэгорыя: Культура
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [12]
Сыгнатура: VII.3.LUK
"Нарадзіўся я ў 1948 годзе на Вілейшчыне ў невялікай вёсачцы Пагор'е, якая значылася толькі на карце раёна. У сялянскай сям'і нас расло дзевяць дзяцей. Бацька пасля вайны застаўся інвалідам, пасвіў калгасны статак,паколькі іншага рабіць не мог. Мы яму дапамагалі і за адно любаваліся наваколлем. Прыгажосць пагоркаў ля Вішнсўскага возсра захапляла мяне з маленетва. Мабыць таму любімым заняткам стала маляванне". (Ул. Лукша)
Каталёг: EEDC
"Мне пашчаслівілася нядаўна наведаць г. Пінск — цудоўны куточак на Палессі, ён мяне зачараваў сваім хараством. Кожны дзень я знаходзіў там штосці новае для замалёвак, усюды: на беразе Прыпяці, у парку і на вуліцах старажытнага горада. Пасля вандроўкі засталіся малюнкі, над якімі я працаваў каля паўгода. Некаторыя з іх хачу прапанаваць чытачу". (Мастак Уладзімір Лукша) Болей »
"Каб любіць Беларусь сваю родную, трэба ў розных краях пабываць... Словы з добра вядомай песні прыходзяць на ўспамін калі крочыш сцежкамі роднага краю. Падарожнічаць мне даводзіцца шмат. Вось і нядаўна я наведаў Навагрудак. Знаёмства пачыналася з літаратурнага музея Адама Міцкевіча што знаходзіцца ў цэнтры горада, з Замкавай гары адкуль адкрываюцца далягляды Навагрудчыны". (Ул. Лукша) Болей »
"Серыю з найбольш удалых работ, зробленых у Крыме, спадзяюся, яшчэ паглядзяць мае земля-кі-вілейчане на гарадской выстаўцы. Цікавыя эскізы зроблены мной у Ялце, Алушце, ля музея С. Сяргеева-Цэнскага, у вёсцы Пушкіна, дзе бываў вялікі рускі паэт. Па-свойму маляўнічыя сцяжынкі Нікіцкага батанічнага сада, парк у Алупцы. Замаляваў я і знакаміты Варанцоўскі палац, і непаўторную сонечную сцяжынку ў Лівадзіі, якая больш як на сем кіламетраў уе... Болей »
"На Міншчыне, у вёсцы Вязынка, 7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч). Бацька паэта, беззямельнік, займаўся возніцтвам, быў дробным арандатарам, працаваў на зямлі абшарнікаў. Да гэтай працы яшчэ змалку далучыўся і Янка Купала. Цяжкую працу на чужой зямлі ён сумяшчаў з навучаннем у пачатковай школе. Паэтычная душа маладога Купалы прагна ўбірала ў сябе яркія малюнкі роднай зямлі, быт народа, яго радасці і гор... Болей »
"Зноў і зноў звяртаюся да тэмы Вілейшчыны. Горад Вілейка, дзе цяпер жыву, стаў таксама дарагім месцам. Кожная сустрэча з ракой Віліяй, з яе непаўторнымі берагамі ўражвае мяне як мастака. Размову аб маім краі няхай прадоўжаць малюнкі, якія я прапаную чытачу". (Ул. Лукша) Болей »
Вандраоўкі па родным краі, знаёмства з яго цудоўнай прыродай, рэкамі і азёрамі, мястэчкамі і гарадамі, старымі паркамі і помнікамі архітэктуры даўно сталі любімым заняткам мастака. Яны наводзяць яго на роздум, абуджаюць творчае натхненне... Болей »
Мядзельшчына... Чаруючы край блакітных азёр! Ён заўсёды вабіць да сябе вандроўнікаў і адпачываючых, захапляючы прыгажосцю тутэйшых мясцін. Болей »
Пейзаж традыцыйна лічыцца легкім жанрам выяўленчага мастацтва. Аднак абраная мастаком тэхніка — туш, пяро — пазбаўляе яго аднаго з найбольш дзейсных у пейзажы выразных сродкаў — колеру. Тым не менш лепшыя работы Уладзіміра Лукшы даносяць да гледача не толькі аўтарскую ідэю, але і ствараюць вялікае эмацыянальнае напружанне, поўнае найтанчэйшых пераходаў і перажыванняў. Мастака адрозніваюць сваё бачанне навакольнага свету, свой почырк, св... Болей »
У горадзе Вілейцы, у адным з прыгожых шматпавярховых гмахаў, што ўзвышаюцца на вуліцы Л. Талстога, жыве цікавы чалавек. Не, знешне ён амаль нічым не адрозніваецца ад другіх: звычайны, няшматгаваркі, сціплы. Вось хіба што вочы... Такі пранізлівы і чэпкі позірк, дапытлівыя і адухатвароныя вочы мы прызвычаіліся бачыць у пісьменніка, вучонага, вышукальніка-крыміналіста, дойліда, гэта значыць, у людзей, якія штосьці даследуюць, вывучаюць, тв... Болей »
"Краявіды роднай Беларусі— твар нашай зямлі, яны заўсёды вабяць да сябе, зачароўваюць сваёй прыгажосцю. Мне, у ліку мастакоў Міншчыны, гадоў дзесяць таму пашанцавала пабываць у Стоўбцах. Прынёманскія мясціны запалі ў душу, Увесь гэты час не пакідала думка аб рабоце над краявідамі маляўнічага краю. I вось нядаўна мастакі зноў з'ехаліся на турбазе «Высокі Бераг». Гэта дапамагло сабрацца з ранейшымі задумамі, яшчэ раз прайсціся па сцежках ... Болей »