![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2001
Выдавец: Тэхнапрынт
Памеры: 144с.
ISBN: 985-6373-93-Х
Катэгорыя: Літаратуразнаўства
Copyright © 2001 by Галіна Тычко
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
УДК: (82.09+929 Купала:884)"18/19"
Манаграфія ўяўляе сабой грунтоўнае, шматпланавае даследаванне аднаго з мала вывучаных аспектаў купалазнаўства. Аўтар разглядае творчасць Янкі Купалы ў кантэксце традыцый духоўнай рэтіянальнасці ў гюльскай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзяў, яго эвалюцыю ад мясцовага патрыятызму і дэмакратычна-гуманістычнай самаідэн-тыфікацыі са сваім народам да ўсведамлення сваёй місіі як паэта-прарока, выразніка яго запаветных дум і спадзяванняў. Паняцце рэгіяналізм даследуецца ў плане яго канкрэтнага геапалітычнага і гістарычнага бытавання, з праекцыяй на светапоглядныя арыентацыі беларускага грамадства XIX - пачатку XX стагоддзяў. Даецца адпаведны аналіз некаторых найбольш значных твораў Янкі Купалы (драматычных паэм «Адвечная песня», «Сон на кургане», асобных вершаў і г. д.) з пункту гледжання іх суадносін з традыцыйнымі элементамі духоўнай рэгіянальнасці.
Беларускія аўтары: Тычко Галіна
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Галіна Тычко — крытык, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кніга «Нацыянальнае. Індывідуальнае. Агульначалавечае» ўзнікла на аснове шматгадовых назіранняў над феноменам літаратуры «Белавежы» ў яе ўзаемасувязях з агульным нацыянальным літаратурным пр... Болей »
Разглядаюцца станаўленне, развіццё і сучасны стан беларускай літаратуры, пачынаючы з XIX стагоддзя і да цяперашняга часу. Вызначаецца роля ў нацыянальнай гісторыі і культуры творчай дзейнасці некаторых прадстаўнікоў гэтага перыяду: В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Я. Купалы, М. Зарэцкага, У. Караткевіча і інш. Асобным раздзелам прадстаўлена беларускамоўная літаратура Польшчы. Значная ўвага надаецца даследаванню мастацкіх... Болей »
Разглядаецца станаўленне, сучасны стан i развіццё правоў чалавека праз прызму сродкаў масавай інфармацыі. Вызначаецца роля i значэнне міжнароднага права ў рэалізацыі свабоды слова. Аналізуецца дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку i айчынных) як гаранта захавання правоў чалавека, а таксама міжнародная практыка абароны свабоды слова. Значная ўвага надаецца даследаванню дзейнасці нацыянальных журналісдкіх i пісьменніцкіх аргані... Болей »
На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў розных мастацкіх накірункаў аб прафесійных таямніцах творцаў. Тэндэцыі сучаснага літаратурнага працэсу прадстаўлены творамі айчынных і зам... Болей »