Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Навумчык Сяргей, Сем гадоў Адраджэньня

Сем гадоў Адраджэньня

альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)

Навумчык Сяргей

Месца выхаду: Варшава – Прага

Дата выхаду: 2006

Выдавец: Беларускія Ведамасьці, „Člověk v tisni”

ISBN: 80-86961-11-7

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва

Copyright © 2006 by Сяргей Навумчык

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1890]

Сыгнатура: XIV.3.Nav

Дадатковая даведка: Мастацкі макет, афармленьне, вокладка Зянон Пазьняк; Кампутарны склад па макету Робэрт Стаховіч; Надрукавана на сродкі аўтара http://www.bielarus.net

Ад падзеяў, якія апісаныя ў кнізе, прайшло больш за дзесяць гадоў – мінімальна неабходны тэрмін, каб можна было ня толькі падаваць фактуру, але падыйсьці да пэўнай ступені аналізу. Аўтар кнігі – жывы ўдзельнік векапомных падзеяў найноўшае гісторыі Беларусі: утварэньне Беларускага Народнага Фронту і абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. Тэкст кнігі разьвіваецца ў палемічным стылі – Сяргей Навумчык ня проста дыскутуе са сваімі тагачаснымі апанэнтамі, але і робіць высновы з пазыцыі сёньняшняга дня. Галоўная думка аўтара – беларусам, у тым ліку і культурным дзеячам, ня ўдасца пазьбегнуць палітыкі. Адраджэньне канца 1980-х – паловы 1990-х гадоў наўпрост было зьвязанае з вынікамі палітычнай дзейнасьці. Прычым найбольшыя посьпехі беларусізацыя дасягала менавіта тады, калі БНФ удавалася захапіць “пляцдармы” ў дзяржаўных сфэрах. Досьвед таксама паказвае – адраджэньне і разьвіцьцё беларушчыны немагчымае пры аўтарытарызме і дыктатуры, яно магчымае толькі пры дэмакратыі. Упрыгожаньне кнігі – паўсотня фатаздымкаў з розных прыватных калекцыяў ды з архіву БНФ. Таксама ў кнізе ўпершыню публічна прадстаўленыя матэрыялы з архіву дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ-га скліканьня.

Беларускія аўтары: Навумчык Сяргей

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кніга пра нядаўняе Беларускае Адраджэньне (Зянон Пазьняк)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уступ / Папярэднікі / Праўда пра Курапаты
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сход у Доме кіно. „ Мартыралог” і Аргкамітэт БНФ / Дэнацыяналізаваныя камуністы / Выбары пад кантролем камуністаў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пачатак беларускага парлямантарызму Пра тактыку і дысцыпліну / Чарнобыль як палітычная праблема / Дэклярацыя аб сувэрэнітэце: пакуль што – у складзе СССР / „Масква плянуе забраць сабе ўсё, а нам пакідае толькі Чарнобыль” / Падзеі ў Летуве / Напаўсувэрэннасьць / Пагроза новага „саюзу” / Жнівень 1991: праімпэрскі путч / Аднаўленьне Незалежнасьці / Чаму не было штурму / Незалежнасьць – вынік змаганьня пакаленьняў / Са Сьцягам, з „Пагоняй”, але бяз гімну / Станіслаў Шушкевіч: „ Дазвольце мне не станавіцца пад
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Шушкевіч шукае згоды / У вайсковую арбіту Расеі / „Нас павінна натхняць сьвятасьць нашай ідэі” / Спроба адстаўкі Шушкевіча / Энэргетычная залежнасьць. Ідэя Балта-Чарнаморскага калектара / Манапалізацыя СМІ / Быкаў супраць Лукашэнкі / Апазыцыя БНФ патрабуе пазбавіць Лукашэнку дэпутацтва
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Шушкевіч: „ Вы мне кола выратавальнае кідаеце. А я вам кажу: ня трэба!” / Войскі ў парляманце – „ даклад” Лукашэнкі – падпісаньне вайсковай дамовы / Тры падзеі аднаго дня / Адстаўка Шушкевіча / Прэзыдэнцтва пад прымусам / „Маладыя ваўкі” супраць Незалежнасьці / Жаданьне Быкава, якое не спраўдзілася / Пазьняк і Лукашэнка былі ня ў роўных умовах / КДБ і Лукашэнка: неразлучаныя блязьняты / Новы парадак. Антыбеларускі / Апошні шанец парлямантарызму / Рэфэрэндум-95. Галадоўка ў парляманце скончылася перамогай д
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Адметнасьці і высновы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Паказьнік асобаў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Фатаграфіі

Варта пазнаёміцца:

pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста шосты, Выданьне другое, удакладненае і дапоўненае

Дзевяноста шосты

Навумчык Сяргей

У заключным томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца XX стагодзьдзя аўтар удзельнік падзеяў апавядае пра масавы супраціў аб’яднаньню Беларусі і Расеі, вядомы як «Вясна-96», арышты, драматычны выезд за мяжу і наданьне адміністрацыяй ЗША палітычнага прытулку лідэру Беларускага Народнага Фронту Зянону Пазьняку і яму, прызнаньне тым самым рэжыму ў Беларусі аўтарытарным, а таксама аналізуе адчайную спробу імпічмэнту, якая скончылася... Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста трэці

Дзевяноста трэці

Навумчык Сяргей

У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995... Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста другі

Дзевяноста другі

Навумчык Сяргей

У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Ўладзімера Сапагова, Ігара Кірына, Франака Вячоркі, газэты «Свабода». Таксама скарыстаныя матэрыялы сайту «Вытокі» і архіву... Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста першы, Выданьне другое, дапрацаванае

Дзевяноста першы

Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка

Навумчык Сяргей

Кніга прысьвечаная падзеям 1991 году, удзельнікам якіх давялося быць аўтару — масавым вулічным пратэстам, парлямэнцкай працы Апазыцыі БНФ, абвяшчэньню незалежнасьці Беларусі і першым крокам у будаўніцтве новай дзяржавы. У кнізе скарыстаныя фотаздымкі Ўладзімера Кармілкіна, а таксама Ларысы Зайцавай, Сяргея Грыца, Сяргея Плыткевіча, Андруса Пятрулявічуса, AFP, ИТАР-ТАСС і аўтара. Таксама скарыстаныя матэрыялы архіву аўтара. Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста чацьвёрты

Дзевяноста чацьвёрты

Навумчык Сяргей

Як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары. Казачны час ляціць хутка – прынцэса была ўжо самастойнай, мела сваё войска і скарбніцу, суседзі запрашалі ў госьці і прысылалі паслоў, ёй падалося, што яна ўжо дарослая і ўсё ведае, і не хапае толькі клапатлівага гаспадара, як ва ўсіх навокал, які б верна служыў, усё зьберага... Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста пяты

Дзевяноста пяты

Навумчык Сяргей

У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэфэрэндум, які зьліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзьверы да неабмежаванай улады. У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Франака Вячоркі, Сяргея Грыца, Лявона Дзейкі, Марыі Жылінскай, Галіны Навумчык і аўтара. Таксама скарыстаныя матэрыялы архіву аўтара. Болей »


pdf
Навумчык Сяргей, Дзевяноста першы

Дзевяноста першы

Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка

Навумчык Сяргей

«У, сука, апяць пашол да мікрафона!» — шыпелі, шалелі і курчыліся намэнклятурныя дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР, калі Сяргей Навумчык браў слова. Ён і яго паплечнікі бралі яго як штангіст бярэ вагу, вырываючы з ланцугоў зямнога прыцягненьня чыгунны цяжар, калі сэрца выбухам выкідвае кроў у жылы, дыханьне спыняецца на выдыху, мускулы ўзрываюцца і ўсё жыцьцё ператвараецца ў энэргію, каб адарваць, узьняць і трымаць. Пасьля Курапатаў, Хаты... Болей »