Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1999
Мастацкі рэдактар: Макаранка В. А.
Выдавецтва/ друкарня: Юнацтва
Памеры: 526с.: іл.
ISBN: 985-05-0305-Х
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура
Copyright © 1999 by Савіцкі А. А., Макаранка В. А.
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [332]
Сыгнатура: VI.SAV
У кнігу вядомага пісьменніка, ганаровага грамадзяніна горада Полацка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Алеся Савіцкага ўвайшлі тры прыгодніцкія аповесці-казкі, дзве з іх - пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку - ужо выдаваліся ў "Юнацтве". Новая аповесць-казка "Яўгенка, Лінда і Рык" тэматычна звязана з папярэднімі і захапляюча апавядае пра дружбу хлопчыка Яўгенкі з сабакам Ліндай і шчанюком Рыкам. Незвычайныя дзівосы адбываюцца з казачнымі героямі на Лысай гары і вакол яе.
Каталёг: EEDC
На першы погляд, усё ішло добра ў нашай сям'і, усё ладзілася. Але гэта быў уяўны дабрабыт. Пад адным дахам, на адным кавалку зямлі жыло чатыры сыны. Я быў самы малодшы сярод братоў. Старэйшы ўжо ажаніўся, а двое другіх пакуль хадзілі халасцякамі. Па меры таго, як падрасталі дзеці, у бацькі ўзрастала трывога за іх лёс. Як ні круці, а настане дзень, калі прыдзецца дзяліць сыноў. Кожнаму з іх дастанецца васьмушка зямельнага ўчастка. I тады... Болей »