Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1999
Мастацкі рэдактар: Валынец В.
Выдавецтва/ друкарня: Юнацтва
ISBN: 985-05-0117-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура
Copyright © 1999 by Багданава Г., Валынец В.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [406]
Сыгнатура: VI.BAG
У маёй бабулі / Ёсць абрус чароўны. / Падарыў яго ёй / Снегавік галоўны. // Ён па ім рассыпаў / Крохкія сняжынкі. / Па краях наклеіў / Зорачкі-імглінкі. // Разматаў на ніткі / Снежныя клубочкі - / Паляцелі па абрусе / Птушкі-галубочкі. // Потым асцярожна / Зняў узоры з лужын - / Снежныя галубкам / Даў у дзюбы ружы.
Беларускія аўтары: Багданава Галіна
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC
На вакне расквітнеў калючы пузан-кактус. Пэўна ж, многія з вас ведаюць — пяшчотная такая, ружовая, мякка-водарная кветка, якая трымаецца ўсяго нейкія суткі. Яна нагадвае музычны інструмент, а можа, прыслуханае да чароўных гукаў вуха. Рознае яму даводзіцца чуць у чалавечым атачэньні. Вось і вяне. У бабулі маёй, у Вялікім Боры Хойніцкім быў такі, у бацькі, тут, у Мінску, і ў мяне ў хаце таксама. I гэты, Сітніцаў — з Гомельшчыны. Дзіўная р... Болей »
„Паляванне на Любаву” Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем галоўная гераіня Любава і ўсе, хто сустракаецца на яе шляху. Фантастыка, паэтычны рэалізм, фантасмагорыя, сатыра, лірыка — усё спля... Болей »
Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату, як і мы, быў аслеплены сонцам і, да таго ж, быццам аглух. Хаця, здавалася, стагналі, енчылі ад болю нават паныла-блакітныя сцены. — Чаго... Болей »
У апавяданнях, што ўвайшлі ў новы зборнік прозы маладой пісьменніцы Галіны Багданавай, дадзены вострыя, псіхалагічна дакладныя партрэты нашых сучаснікаў. «Дом іхняе мары» — аповесць з жыцця мастацкай, інтэлектуальнай эліты. У цэнтры другой аповесці «Дзевяць месяцаў, дзевяць дзён» трагічны лёс дзвюх маладых жанчын, адна з якіх, ледзь нарадзіўшы, адмаўляецца ад свайго дзіцяці. Усе творы гранічна шчырыя, гучаць як пакутныя споведзі. Болей »
Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці. Болей »
Драматычныя акалічнасці лёсу вымушаюць зусім юных i сталых герояў апавяданняў пакутаваць адзіным пытаннем: як, дзеля чаго апяваць i падтрымліваць стваральную сілу кахання i любові, калі парушана ахоўная абалонка жыцця — прырода, культура i, галоўнае, сям'я? Кожны з ix спрабуе знайсці свой адказ. Болей »