Загаловак на мове арыгіналу: HIER STEHE ICH
Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2004
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2004 by Папковіч У.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гартаванне паэтычнага таленту Уладзіміра Папковіча прыпала на трагічны, насычаны калізіямі час. Ваеннае ліхалецце, арышт энкэвэдзістамі бацькі па лжываму даносу, пасляваенная сіроцкая нішчымніца – той асялок, які і вызначыў яго жыццёвую грамадзянскую пазіцыю, і стаў грунтам мастацка-эстэтычных пошукаў і іх увасаблення ў літаратурнай творчасці. Спавядальнасць радка, заглыбленасць ва ўнутраны свет чалавека, непрыманне гвалту і хлусні, а недзе – асабліва ў творах апошніх гадоў – і трагізм ад усведамлення немагчымасці змяніць да лепшага наш недасканалы свет – галоўныя рысы паэзіі Уладзіміра Папковіча. А яшчэ – мудрая прастата, што бярэ пачатак з глыбокай, заснаванай на добрым веданні рэалій жыцця павагі да спаконвечных, ды так часам нямодных у сучасным свеце маральных каштоўнасцей: дабрыні, спагадлівасці, шчырасці. Тая прастата, што, не зніжаючы моцы філасофскага гучання паэтычнай думкі, робіць яе здабыткам кожнага, хто здольны бачыць у мастацкім слове адбітак уласных эмоцый і перажыванняў.
Беларускія аўтары: Папковіч Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org
«Як ёсць…» Гэты просты загаловак на вокладцы новай кніжкі вершаў Уладзіміра Папковіча падкрэслівае немудрагелістасць яе зместу. Як і належыць чалавеку сталага ўзросту, паэт найчасцей звяртаецца да будзённых роздумаў пра жыццё: ці так жыў, ці быў верны запаветам маці, ці не забыўся гукі, пахі, колеры роднай зямлі, пад уздзеяннем якіх фармаваліся паэтавы характар, паводзіны і светаўспрыйманне. Акрамя арыгінальных вершаў, у кнізе змешчаны ... Болей »
Нарадзіўся годзе ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навук... Болей »
Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынер... Болей »
Кнігу склалі вершы — роздумы пра наш час. Прасякнутыя журбой успамінаў пра ваеннае дзяцінства, яны ззяюць свежымі фарбамі і адлюстроўваюць сынаву любоў да роднай зямлі, да жыцця. Болей »
Уладзімір Папковіч з таго пакалення, якое зведала вайну ў дзяцінстве. Пра гэта многія вершы. А таксама пра маці, родны край, усхваляванае каханне. Папковіч Уладзімір – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1982 па 2010 год працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Выкладчык нямецкай ... Болей »
На досвітку звычайна ўсё бачыцца найбольш акрэслена — і мінулае, і дзень наступны. Уладзіміру Папковічу ёсць што ўспомніць: партызанскае маленства, пасляваенная сяўба, гады вучобы і працы. Сённяшні дзень паэт ведае дакладна і канкрэтна, бо ён на пярэднім краі жыцця. Інтымная лірыка Уладзіміра Папковіча чыстая і непасрэдная. Болей »