Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Конан Уладзімір, Крукоўскі Мікалай, Уладыкоская-Канаплянік Любо
Выдавец: Грамадскае аб'яднанне "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў", Нацыянальны Навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны
Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 13
Выдавецтва/ друкарня: Беларускі Кнігазбор
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Літаратуразнаўства
Copyright © 2000 by Калектыў аўтараў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У зборніку прадстаўлены матэрыялы навуковай канферэнцыі, якая праводзілася ў Менску 26-27 лістапада 1998 года. У аснове зборніка ляжаць матэрыялы, якія асвятляюць праблему грамадскіх ідэалаў у беларускай гістарычнай і сучаснай рэальнасці, закранае аспекты рэлігійных і асветніцкіх ідэалаў сучаснага грамадства, а таксама адводзіць значнае месца культуры. Наколькі гэта важна, гаворыць тэзіс, што асоба, якая не мае пэўнай арыентацыі на ідэал, не можа быць канструктыўнай. Тое ж можна сказаць і пра грамадства ў цэлым. Таму што ў адваротным выпадку магчыма толькі дэградацыя. Беларусь мае даволі сталыя традыцыі ідэалаў з гістарычнага пункту гледжання. Таму можна казаць пра пэўнае ўзнаўленне або сінтэз старых ідэалаў з новымі, што надзвычай важна ў сучасным беларускім грамадстве, якое сёння аказалася на раздарожжы. Менавіта гэта тэме былак прысвечана канферэнцыя. (Н.Г.)
Каталёг: Kamunikat.org
Зьмест
Дубянецкі Эдуард, Адлюстраванне ідэалаў адкрытага і закрытага грамадстваў у ментальнасці беларусаў