Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Говар Генадзь, Князь возера

Князь возера

паэма

Говар Генадзь

Месца выхаду: Гомель

Дата выхаду: 2002

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Паэма, што вяртае нас у сівую мінуўшчыну, дзе каханьне і трагедыя побач, дзе князь можа пакахаць звычайную дзяўчыну, дзе гавораць камяні, хвалі і дрэвы. Генадзь Говар апявае Палесьсе – край багаты гісторыяй і дзеямі. Спалучэньне талентаў мастака і паэта дае магчымасьць, чытаючы вершаваныя радкі, ўяўляць сабе абраз, што малюе Генадзь Говар. Гісторыя каханьня князя Чаўнега ды прыгажуні-габрэйкі Сары ажывае пад пяром аўтара і б’е як звон па мінулых слаўных часах, напамін, пра якія побач нас на кожным кроку, але мы ў мітусьні нашае штодзёншчыны ня бачым багацьця нашае зямлі. Аўтар сягае да фальклёрнай традыцыі вуснага пераказу, ўвекавечваючы тое, што незваротна сыходзіць са старэйшым пакаленьнем.

Беларускія аўтары: Говар Генадзь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Говар Генадзь, Мо і так...

Мо і так...

катрэны

Говар Генадзь

* * * Беларусь наша, нiбы мембрана – Рэкi-струны гудуць срэбным звонам. I ляцiць гэты плач несцiхана Праз стагоддзi чарнобыльскiм стогнам... * * * Ад адзіноты лечыць талака, Ад раздражнення гуртам – адзінота. Жыццё людское плынню, як рака, Да стромы лашчыцца і да балота... * * * Блакіт азёр і доўгіх стужак рэк, Нішто за іншае, як небасхіла вочы – У люстрах вод убачыў чалавек, Праз промні сонейка і аксаміты ночы. Болей »


pdf
Говар Генадзь, Акунёўская бітва

Акунёўская бітва

Вянкі санетаў і балада

Говар Генадзь

У летапісах ёсць згадкі пра тое, як татары прадпрымаюць паход супраць Літвы. Прычым паходы супраць Літвы былі сумесныя – руска-татарскія. Троіцкі летапіс апісвае, што пасля няўдалага руска-татарскага паходу супраць Літвы, раззлава¬ныя паражэннем татары спустошылі многія рускія гарады. Гэта той час, калі адбылася па словах многіх гісторыкаў “міфічная” Акунёўская бітва. Некаторыя сцвярджаюць, што па свайму значэнню, яна непараўнальна боль... Болей »


pdf
Говар Генадзь, Ты мяне пацалавала

Ты мяне пацалавала

Усмешлівыя вершы

Говар Генадзь

Невялічкі зборнік «усьмешлівых» вершаў сябры Беларускага саюзу мастакоў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў – значная зьява ў беларускай літаратуры. Акрамя трапных і сьпелых вершаў кожны з іх ілюстраваны аўтарскімі працамі Генадзя Говара. Па-мастацку аздоблены зборнік вершаў – дазваляе чытачу зазірнуць у люстэрка ды пабачыць новую грань іранічных вершаў аўтара. Пяты па ліку зборнік вершаў працягвае дыскусію беларускіх творцаў – Генадзь Гов... Болей »


pdf
Говар Генадзь, Незамглёная усмешка

Незамглёная усмешка

Вершаваны пераклад баек у прозе Леанарда да Вінчы

Говар Генадзь

Незабыўная і непаўторная эпоха Адраджэньня. Час, калі мастак, паэт, інжынер і мысьляр маглі зьмяшчацца ў адной асобе. Час, які натхніў Эўропу да культурнага прарыву, ды стаў натхненьнем длы творцаў на доўгія стагодзьдзі. Глыбіня і шматграннасьць постацяў тае эпохі не пакідае і творцаў сучаснасьці,. Не выключэньнем і Генадзь Говар – чалавек, якія як знакамітыя адраджэнцы спалучае мастацкі і паэтычны таленты ў адной асобе. А Кумірам белар... Болей »


pdf
Говар Генадзь, Мой нечаканы вершапад

Мой нечаканы вершапад

вершы

Говар Генадзь

Некалькi гадоў таму, калi выйшаў з друку першы нумар часопiса «Палессе», мяне прыемна здзiвiла мастацкае афармленне вокладкi часопiса, яе святочнасць. Тады ж я i пазнаёмiўся з аўтарам афармлення мастаком Генадзем Говарам, чые шматлiкiя карцiны i графiчныя лiсты знаходзяцца ў музеях i асабiстых калекцыях Беларусi i далёка за яе межамi. Аказалася, што ён пiша яшчэ i вершы. Дакладней, думае вершамi. Мне адразу падалiся яны цiкавымi i арыгi... Болей »


pdf
Говар Генадзь, Мае абпаленыя крылы

Мае абпаленыя крылы

вершы і малюнкі

Говар Генадзь

У вашых руках твор, у якім сінтэз вершаў і гра-фікі ўяўляе сабой унікальную форму - накшталт павелічальнага шкла. Праз яго разглядаецца шмат-аблічны сусвет і чалавек у ім. Пры гэтым кожнае чатырохрадкоўе - як згустак думак і пачуццяў паэта - нагадвае ўсходнія рубаі. А графічныя кампазіцыі сваімі вобразамі падобны на сімвалы, пакінутыя продкамі на мураваных скрыжалях. (Алег Ананьеў) Болей »