Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Карпюк Аляксей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 1. Аповесці

Карпюк Аляксей

Том: Том 1

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1980

Выдавец: Мастацкая літаратура

Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура

Памеры: 544 с., 1 л. партр., 21 см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1980 by Карпюк А.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [8999], [9632]

Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небяспекі, пражыць ціха ды спакойна. Але не Аляксей Карпюк. Яго цягнула, дзе наймацнейшыя выпрабаванні, у яго хапала спрыту, розуму, інтуіцыі, шанцавання, каб выбрацца жывым з небяспекі. Першы том двухтомніка выбраных твораў складаюць аповесці «Данута» і «Пушчанская адысея». Аповесць «Данута» — гэта гісторыя пра каханне, якое прайшло праз выпрабаванні вялікіх і складаных падзей часу. У аповесці «Пушчанская адысея» аўтар расказвае, як яго герой уцякае з лагера смерці, як затым змагаецца ў партызанскім атрадзе супраць фашыстаў.

Беларускія аўтары: Карпюк Аляксей

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Зьмест

Данута

Пушчанская адысея

Варта пазнаёміцца:

mp3
Карпюк Аляксей, Вершалінскі рай

Вершалінскі рай

Аповесць

Карпюк Аляксей

Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, апісваемыя аўтарам, гэта была Заходняя Беларусь, населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык – Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазанікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, якія несліся пра яг... Болей »


epub
Карпюк Аляксей, Сучасны канфлікт

Сучасны канфлікт

Аповесць

Карпюк Аляксей

Аднойчы, памятаю, наш абласны цэнтр усхваляваў трагічны выпадак. Ад нашага горада ў поле вядзе кіламетраў з дзесяць стужка асфальту. Праклалі яе яшчэ немцы, яны збіраліся ў канцы асфальту нешта будаваць, не паспелі, пакінулі гораду трафей — шырокі і роўны, як стол, кавалак дарогі, які нікуды не вядзе. Людзі празвалі яго тупіком і знайшлі яму ўжытак. Рэйсавы транспарт па ім не ходзіць, тут гараджане прабуюць свае новыя веласіпеды, матаро... Болей »


epub
Карпюк Аляксей, Не зусім гродзенскія гісторыі

Не зусім гродзенскія гісторыі

Карпюк Аляксей

У клетцы вучоныя разглядзелі ўжо кожны закамарачак. Атам раздрабілі на асноўныя часткі, вават іх замералі і зважылі. Адкрылі дзіўную культуру шумераў. Раскапалі магутную Трою, шматпакутную Пампею. Расшыфравалі таямнічы тэкст майя. Здабылі з марскога бяздоння, паставілі пад акапы нават судны вікінгаў. Нарэшце дайшла чарга да «раскопак» у музыцы. Узяліся вучоныя расшыфроўваць старажытную нотную грамату («крукі») ды ахнулі. Выяўляецца, цар... Болей »


epub
Карпюк Аляксей, Франтавы дзённік

Франтавы дзённік

Карпюк Аляксей

Пры арганізацыі партызанскага атрада мне было загадана камандзірам нашай брыгады Мікалаем Калістратавічам Вайцяхоўскім весці дзённік. Я тады з паперай дзяліцца думкамі і перажываннямі не ўмеў. Запісваў, бытта пад прымусам, неакуратна ды бессістэмна (часта заносіў на паперу звычайныя глупствы, а больш важнае чамусьці — не). Аднак і ў такім выглядзе дзённік нешта варты: у ім — подых падзей, што сталі ўжо гісторыяй. А для мяне слаба разбор... Болей »


epub
Карпюк Аляксей, Партрэт

Партрэт

Аповесць

Карпюк Аляксей

Разгар лета 1942 года. У пасляабедзенны час з Полацка ў «Дзямянскі кацёл» стартавала транспартная машына. Трохматорны «Юнкерс-52» у грузавых адвесках валок дзве тоны ладунку. У кабіне знаходзіліся: пілот — капітан Макс Ляўфэршток, бортмеханік Ганс Лебек, штурман-радыст Вільгельм Гофман і яшчэ адзін пасажыр. Немцы былі маладыя, мелі з іголачкі мундзіры, падагнаныя да фігур лепшымі краўцамі Еўропы; рэгаліі і рамяні на іх ад бляску аж пера... Болей »


epub
Карпюк Аляксей, Рэквіем

Рэквіем

Карпюк Аляксей

Як звычайна, сабраўся я на работу, ды пазванілі . з абкома — прыйсці туды. Мікіта Іванавіч Паляшчук з арганізацыйнага аддзела сустрэў мяне з таямнічай усмешкай: — Заходзь, заходзь, зараз пачуеш! Па яго твары відаць — чалавеку не церпіцца сказаць прыемную навіну. Я насцярожана прысеў. — Прыехаў пасол з ПНР узнагароджваць трынаццаць партызан, што дзейнічалі ў вайну на польскай тэрыторыі. Табе, ведаеш, што належыць? Залаты крыж ордэна «Вір... Болей »


epub
Карпюк Аляксей, Белая Дама

Белая Дама

Аповесць

Карпюк Аляксей

Мне сказалі, што ў былым уніяцкім кляштары з'яўляецца прывід. Але я, вядома, адно пасмяяўся. Бо меў на гэта падставы. Хопіць, рознай дурноце верыў у дзяцінстве. Пра аднаго чорта-нячысціка колькі наслухаўся ды пападрыжэў. Звычайна прыкідваўся ён бараном. Прадаўшы парсюка і накупіўшы поўны палукашак падарункаў, ехаў, напрыклад, дзядзька з Бераставіцы дамоў па Алекшыцкай грэблі, і раптам да яго з кустоў тоўсценькі, кучаравы ды чорны як сма... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Развітанне з ілюзіямі

Развітанне з ілюзіямі

эсэ, апавяданні, дзённікі

Карпюк Аляксей

Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Карпюк Аляксей

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны пісьменніка – лісты, між іншым, жонцы, дзецям, Васілю Быкаву, Янку Брылю, Максіму Танку, Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму, а таксама Пятру... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Белая Дама

Белая Дама

Аповесці

Карпюк Аляксей

Аповесць Аляксея Карпюка «Белая дама» - гэта, па-сутнасці, перасказаная нанова гісторыя, вычытаная ў старымм дзённіку, знойдзеным у схованцы манаскай кельі. Нераскрытыя злачынствы становяцца раскрытымі, сямейныя таямніцы – яўнымі, даўняя легенда, якая стагоддзямі абрастала ў неверагодныя падрабязнасці – ачысцілася з прыдумак і стала гісторыяй лёсу, лёсаў, аднае асобы і цэлага роду, а затым і цэлага народу. Тут і татарскі ясыр, і рыцарск... Болей »