Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў, Выд. 2

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005

Рэдактар: Скідан В. І., Хрушчова А. М.

Выдавец: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Інстытут мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы

Выдавецкая сэрыя: Беларуская Народная Творчасць

Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука

ISBN: 985-08-0638-9

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2005 by Беларуская навука; 1997 by Скідан В. І., Хрушчова А. М., уклад.; Валодзіна Т. В., уст. арт.

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1165]

Сыгнатура: IX.Fal

УДК: 398(=161=3)

«Ян Чачот — першы выдатны беларускі паэт, пачынальнік новай беларускай літаратуры, яркая зорка нацыянальнага адраджэння. У цёмную ноч прыгонніцтва, калі фанабэрыстае панства, нічым не жадаючы быць падобным да «мужыка»-беларуса, амаль цалкам выраклася мовы роднай зямлі і перайшло — у побыце і ў друку — на «панскую» польскую мову, Ян Чачот, равіуча стаўшы на бок свайго народа, пачаў ствараць літаратуру якраз на гэтай пагарджанай, зганьбаванай апалячанымі прыгоннікамі роднай беларускай мове. Гэта была падзея невымернай важнасці — упершыню пасля двухсотгадовага маўчання са старонак добра аформленых друкаваных кніг на ўвесь голас загучала жывое беларускае слова. Два фальклорныя зборнікі Яна Чачота з яго ўласнымі беларускімі вершамі яскрава засведчылі факт нараджэння новай беларускай літаратуры і адначасова выхад на гістарычную сцэну аднаго з самабытных і вялікіх славянскіх народаў»,— з такімі словамі звярнуўся да грамадскасці Аргкамітэт па святкаванню 200-гадовага юбілею Яна Чачота.

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

pdf
Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкев...

У том уключаны багатыя скарбы беларускага фальклору, сабраныя ў першай палове XIX ст. Янам Чачотам і Яўстахам і Канстанцінам Тышкевічамі. Сярод сабраных матэрыялаў ёсць самыя розныя песні: абрадавыя і неабрадавыя, вясельныя, жніўныя, калядныя, купальскія, жартоўныя, баладныя, прыпеўкі. Значнае месца ў томе адведзена прыказкам і прымаўкам, апісанням абрадаў, нататкам і заўвагам збіральнікаў фальклору. Разлічаны на фалькларыстаў, этнограф... Болей »