Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Гродна на мяжы тысячагоддзяў

Гродна на мяжы тысячагоддзяў

Здымкі ўдзельнікаў міжнародных фотапленэраў "Гродна-97" і "Гродзенская паштоўка-99"

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2000

Рэдактар: склад. Ласмінскі Аляксандр

Выдавец: Гродзенскі гарвыканкам

Выдавецтва/ друкарня: Юніпак

Памеры: 98 с., іл., 21 см

ISBN: 985-6418-27-5

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Турыстыка

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2189]

Вандруючы разам з гэтым выданнем па старым цэнтры - унікальным у Беларусі архітэктурным запаведніку, Вы здолееце перанесціся ў самыя розныя часы і эпохі. На Замкавай гары, на высокім беразе Нёмана, каля муроў сярэдневяковай крэпасці князя Вітаўта, дзе і быў заснаваны Гродна, заўсёды ўзнікае пачуццё гонару за нашых продкаў. У БарысаТлебскай царкве, свяшчэнным для беларусаў праваслаўным храме XII стагсддзя, вы адчуеце подых вечнасці і сувязь вякоў. Зачаруюць Вас сваёй магутнасцю і веліччу каталіцкія храмы - Езуіцкі, Бернардынскі і Брыгіцкі касцёлы XVII-XVIIІ стагоддзяў. А ў гродзенскіх музеях сабраны ўнікальныя калекцыі сапраўдных скарбаў і рэліквій даўніны, аб якіх мараць вядучыя музеі Еўропы. У нас унікальныя помнікі гісторыі, створаныя рукамі таленавітых майстроў. 3 кожным годам расце зацікаўленасць культурнымі каштоўнасцямі Гродна. А сам горад прымае ўдзел у праграме "Еўропа - агульная спадчына" пад патранатам Савета Еўропы і ў іншых праектах сусветнага значэння.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)