Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006
Выдавец: Кнігазбор
Памеры: 212с.
ISBN: 985-6730-55-4
Copyright © 2006 by Наталля Русецкая
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4446]
УДК: 821.161.3.09(092)+929
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук Адам Ма льдзіс, кандыдат філалагічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая; Аўтарка выказвае падзяку Польскаму Інстытуту ў Мінску за падтрымку ў выданні кнігі
Францішкa Уршуля Радзівіл (1705–1753), вядомая як першая жанчына-драматург у Рэчы Паспалітай, была таксама таленавітай паэткай. Аўтарка кнігі прасочвае эвалюцыю паэтычнай творчасці Ф. У. Радзівіл ад вершаваных лістоў да сатырычных і рэлігійна-метафізічных твораў, асаблівую ўвагу звяртае на любоўную лірыку — новую з’яву ў тагачаснай літаратуры Беларусі. У дадатку змешчаны новыя пераклады вершаў Ф. У. Радзівіл, якія не ўвайшлі ў выдадзены «Беларускім кнігазборам» том «Выбраныя творы» (2003). Кніга вартая ўвагі даследчыкаў, студэнтаў, усіх аматараў паэтычнага слова.
Беларускія аўтары: Русецкая Наталля
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Другую кнігу вершаў Наталлі Русецкай склалі творы, напісаныя ў прасторы паміж Менскам і Люблінам. Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў. Зрэшты, ідэі шматмоўнасці, разнастайнасці свету і ўвогуле гл... Болей »
Наталля Русецкая нарадзілася ў 1974 г. ў Ніжагародскай вобласці ў Расіі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Вучылася ў аспірантуры пры Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію, даследуе паэтычную спадчыну Ф. У. Радзівіл. Яе вершы і пераклады друкаваліся ў газетах “Чырвоная змена”, “ЛіМ”, часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Полымя”, “Край”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”. У зборнік увайшлі... Болей »