Месца выхаду: Гародня
Дата выхаду: 1998
Рэдактар: Бічэль Данута
Мастацкі рэдактар: Суровы Алесь
Выдавец: Гродзенскі маладзёжны Альянс імя Вітаўта Вялікага, Гродзенскае абласное аб'яднанне Ратуша
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1998 by Данута Бічэль
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1192]; MiOKB — [5742]
Сыгнатура: V.1.BIC
Зборнічак вершаў "Нядзелька" - гэта плён працы аднаго года і вяртанне да некаторых ранейшых вершаў, якія адпавядаюць святочным думкам; пераробкі - зусім не канчатковыя папраўкі, а новыя варыянты ў нядзельнвм настроі тых самых, надрукаваных у папярэдніх зборнічках, вершаў. Спяваюць жа ў розных вёсках па-рознаму тыя самыя песні. Старасць, стома - гэта нядзелька, гэта шчаслівае вяртанне да бясконцага Божага Свята...
Беларускія аўтары: Бічэль Данута
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | MiOKB
Кніга «Мост святога Францішка» – працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас» (2008, Гародна-Вроцлаў). Але аснову той кнігі склалі ўспаміны пра вялікіх сяброў, настаўнікаў, вядомых у Беларусі і нават у свеце, такіх як Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Наталля Арсеннева, Чэслаў Мілаш, Янка Брыль, Аляксей Карпюк… У гэтай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія ж... Болей »
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як... Болей »
Цыкл вершаў «Ойча наш...» вядомай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль — гэта паэтычнае асэнсаванне малітвы Панскай, кожнага яе радка, a таксама вельмі асабісты, кранальны зварот дзіцяці да Нябеснага Айца, у якім удала i тонка знітавана долінае з горнім. Гэта сапраўдная паэзія, натхнёная i асвечаная малітваю. Болей »
Пастушкі, Марыя, Юзаф і наванароджанае Дзіцятка – біблейскі сюжэт, момант нараджэння Ісуса Хрыста, расказаны вершам. Вершаваная батлейка Дануты Бічэль – гатовы сцэнар, п’са не толькі для тэатру лялек, а таксама для маладых і дарослых выканаўцаў. Рыфмаваныя ролі, якія лёгка западаюць у памяць, і простая мова дазваляюць выкарыстоўваць п’есу без уступнай адаптацыі. Твор, чытаны па ролях, можа быць дасканалай радыёпастаноўкай, якую з задава... Болей »
Абраз Маці Божай Будслаўскай — самы сціплы ў сваей прыгажосці. Малітоўнае агляданне яго з любоўю - падстава для глыбокай малітвы. Да Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнай — пачуццё на ўзроўні гістарычнай традыцыі, агульначалавечага яднання i дзіцячай казкі. У Вострую Браму нашых бабуляў вяла глыбокая вера ў тое, што Маці Божая вырашае ўсе беды адразу i канчаткова. Да Белагрудскай Божай Маці Міласэрнай у аўтаркі шмат асабістых пачуццяў i ... Болей »
Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы. Болей »
У кнігу выбранага «Снапок» укладзены вершы з адзінаццаці зборнікаў. Паэтэсе ў жыцці пашэнціла на сяброўства з вялікімі жанчынамі Беларусі — Ларысай Геніюш і Зоськай Верас. У заходняй вёсцы Біскупцы ды ў другіх вёсках і мястэчках Гародзеншчыны яшчэ не высахлі крынічкі словаў і вобразаў, а Гародня спрыяе ўсё давесці да толку. Зборнік збіраўся шчыра і любоўна. Болей »
Данута БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА (нар. 3 снежня 1937) 1 студзеня 1938, в. Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці), беларуская паэтка. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана медалём. Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю. Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі ... Болей »
«Дзявочае сэрца» — першы паэтычны зборнік Дануты Бічэль,— па-моладу звонкі, поўны шчырай любові да роднага Прынёманскага краю, да нашых светлых дзён, да сціплага, працавітага чалавека. Болей »