![]() |
![]() |
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства; Біяграфіі
Copyright © 2007 by Качаткова Паліна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Кнiгi бываюць розныя. Сярод iх ёсць, напрыклад, кнiгi напiсаных мужчынамi ад iмя жанчын i наадварот. Вы калi-небудзь думалi пра гэта? Яраслаўскi паэт. А. Цiтоў сведчыў аб тым, што Максiм Багдановіч iмкнуўся пiсаць ад першай асобы пад жаночым прозвiшчам: "Максiм Адамавiч прымаў блiзкi ўдзел у яраслаўскай газеце "Голас", дзе мы нярэдка сустракалiся. Аднойчы я прачытаў у газеце невялiкi верш пад назвай "Осенью" за подпiсам "Ек. Февралева". Вершы мне спадабалiся, i я пры сустрэчы з Максiмам Адамавiчам спытаў яго, цi не ведае ён, хто аўтар гэтага верша. "Гэта напiсаў я, — адказаў мне Максiм Адамавiч i дадаў.
Беларускія аўтары: Качаткова Паліна
Каталёг: Kamunikat.org
Кароткая проза Паліны Качатковай падобная на сны, адчуванне ад прачытанага не адпускае, уплывае на падсвядомасць. Алесь Бяляцкі пісаў: “Яшчэ ў самых першых літаратурных спробах Паліны Качатковай заўважыўся яе адметны стыль, жаданне пісаць проста, уменне па-свойму, назіральна глядзець на звычайныя, штодзённыя побытавыя з’явы і рэчы. Паліна Качаткова мае несумненны талент апавядальніка. Ён з ахоплівае і ава¬лодвае тваёй увагаю, змушае с... Болей »
Аповесць “Паэт” напісаная ў 1996 годзе падчас працы аўтаркі ў Літаратурным музее Максіма Багдановіча ў Мінску, друкавалася з працягам у часопісе “Бярозка”. Аповесць прысвечаная часу навучання Максіма Багдановіча ў гіманазіі ў Яраслаўлі, грунтуецца на дакументах з фондаў музея, успамінах сяброў, братоў і бацькі паэта. Болей »
Пісьменніца Паліна Качаткова (Сцепаненка) чытае эсе “Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы”. Чытанне адбываецца ў Оршы на вуліцы Караткевіча №19, а ў дом доме па вуліцы Караткевіча (было Касманаўтаў) у Оршы № 10 жыў Уладзімір Караткевіч. Тут ён напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом пабудаваны ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў, а цяпер – Караткевіча. <br /><br... Болей »
Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратуранага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Багдановіча 7-а), а таксама філіі музея ў вёсцы Ракуцёўшчына. Гісторыя музея шчыльна звя... Болей »
Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха – няма вялікай ракі. Дождж ратуе горад летам. Вада з неба. Неба пацямнее, збяруцца хмары. Халодны і празрысты, як прывід, дождж абрынецца на горад. Слова ёсць такое – “лунуць”. Знікнуць. Але амаль заўсёды застаецца след. Прывіды ў камяніцах туляцца да сценаў і зліваюцца з імі. Прывід – камяк вільгаці.Старыя сцены – старыя прывіды. Новыя сцены – новыя прывід... Болей »
Дом №10 па вуліцы Караткевіча ў Оршы. У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом быў пабудаваны рукамі бацькі пісьменніка ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў... Хто жыў у доме? Адразу пасля вайны ў ім жылі: маці Уладзіміра Караткевіча – Надзея Васілеўна, бацька Сямён Цімафеевіч, сястра Наталля, сам Уладзімір і пляменніца Раіса, дач... Болей »
Дні ўспамінаў – трапляеш то ў цемру, то ў туман. З’яўляюцца размытыя абрысы-прывіды, набываюць форму, рэзкасць і яскравасць. На старых фотаздымках пазнаеш сябе па адзенні, па адмысловых гузіках на паліто. І, як на эксгумацыі, – па абутку. Прасцей пазнаць іншых – не сябе. Па гальштуках палітыкаў на фотаздымках можна вызначыць год. (фрагмент) Болей »
Белая лядоўня літоўскай фірмы “Снайге”. Некалі, пад настрой, на ёй змясцілі пераводныя малюнкі – матылі, жукі, стрылаткі. З часам выявы інсектаў абляцелі – фрагментамі. Асабліва пацярпелі стрылаткі – іх тонкія лапкі ды тулавы амаль знікілі, засталіся пункцірныя кропкі на белай паверхні. З 1985 года лядоўня была ў кватэры, дзе дзяўчына жыла разам з сяброўкай. Сяброўка выйшла замуж. Дзяўчына выехала, а пасля даведалася, што лядоўню муж с... Болей »
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15 містычных апавяданняў. Апавяданні апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Уз... Болей »
Надыходзіць момант, і ў галаве ўключаецца гадзіннік. Уначы і на досвітку гук гадзінніка найбольш выразны. Гадзіннік уключаеццца, калі падзеі заканчваюцца, а жыццё перастае адбывацца, усё выглядае чужым, змяняе колеры і водары. Разумееш – твой час сыходзіць, заканчваецца. Прыадчыненая брамка зачыняецца. (фрагмент) Болей »