Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Траццяк  Сяргей, Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі: лістапад 1917 — студзень 1919 г

Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі: лістапад 1917 — студзень 1919 г

Траццяк Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі. Інстытут гісторыі

Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука

Памеры: 208 с., 21см

ISBN: 978-985-08-1016-8

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © 2009 by Трацяк С. А.

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1915]

УДК: 94(476)«1917/1919»

Кніга прысвечана важнай праблеме — паказу месца і ролі Брэсцкага міру 1918 г. у гісторыі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, і ў першую чаргу яго ўплыву на развіццё працэсаў дзяр-жаўнага будаўніцтва і нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа. Храналагічныя рамкі даследавання ахопліваюць час з лістапада 1917 да канца студзеня 1919 г. — ад пачатку перагавораў аб заключэнні «салдацкіх міроў» на расійскім Заходнім фронце Першай сусветнай вайны 1914—1918 гг. да аб'яднання Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі з Савецкай Рэспублікай Літвы ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР Работа напісана на падставе вялікай колькасці крыніц і літаратуры, стварае комплексную карціну грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ва ўмовах складвання, дзеяння і распаду Брэст-Л ітоўскай сістэмы міждзяржаўных адносін на Усходзе Еўропы, а таксама афармлення новай геапалітычнай рэальнасці, звязанай з пачаткам польска-савецкага ваеннага канфлікту. Прызначаецца для вучоных, выкладчыкаў, стулэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)