![]() |
![]() |
Том: 1
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Рэдактар: Бірыла М.В., Мацкевіч Ю. Ф.
Выдавец: Інстытут мовазнаўства АНБ, Фонд фундаментальных даследванняў РБ, Камітэт геадэзіі пра Савеце міністраў РБ
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Беларуская мова
Copyright © 1993 by Калектыў аўтараў, Белгеадэзія
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1668]; EEDC — [551], [551-2], [551-3]; MiOKB — [3945], [6204]
Сыгнатура: II.3.LEK
Уступныя заўвагі. Новы этап у распрацоўцы дыялекталогіі непасрэдна звязаны з вывучэннем народных гаворак метадамі лінгвістычнай геаграфіі. Вялікі размах гэта работа атрымала ў пасляваенны перыяд, які азнаменаваўся выхадам у свет такіх грунтоўных прац, як «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ДАБМ), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», якія былі створаны аб'яднанымі сіламі ўсіх філолагаў нашай рэспублікі. Лінгвістычныя карты ДАБМ далі магчымасць апісаць фанетычны і марфалагічны ўзроўні беларускіх народных гаворак, абгрунтаваць новы варыянт групоўкі іх, выдзеліць не толькі асноўныя дыялектныя масівы, але і размежаваць іх на групы, абаснаваць занальны падзел беларускай моўнай тэрыторыі, што ўказвае не толькі на ўнутранае арэальнае чляненне ў межах беларускай дыялектнай сістэмы, але і адлюстроўвае гісторыка-генетычныя і кантактныя моўныя сувязі ва ўмовах тэрытарыяльнай сумежнасці. «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» з'яўляецца працягам Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы?
   Увесь нумар у адным файле
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | MiOKB
Апошні пяты том "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" уключае 337 лінгвістычных карт. Пераважная большасць карт прысвечана семантыцы слоў. У томе змешчана таксама значная колькасць карт па словаўтварэнні і націску. Частка карт прысвечана адрозненням у навзах посуду і плеценых вырабаў. Разлічаны атлас на моваведаў, этнографаў, фалькларыстаў, краязнаўцаў, таксама ўсіх тых, хто цікавіцца роднай мовай. <br /><br /><br /> &... Болей »
Чацвёрты том «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» грунтуецца на тых жа метадычных прынцыпах, што і папярэднія тры тамы. Ён уключае 439 лінгвістычных картаў, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне лексікі мясцовых гаворак Беларусі 17-ці тэм: будаўніцтва і тыпы будынкаў, агонь і асвятленне, мэбля, сядзіба, апрацоўка лёну, ткацтва, млын, жорны, выпечка хлеба, стравы, посуд, плеценыя вырабы, колеры. Разлічаны атлас на моваведа... Болей »
Трэці том «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» грунтуецца на тых жа метадалагічных прынцыпах, што і папярэднія тамы. Ен уключае 293 лінгвістычныя карты, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне лексікі мясцовых гаворак Беларусі, якая датычыцца асобы чалавека, яго побыту і заняткаў. Сюды адносяцца назвы частак цела чалавека, словы, якія характарызуюць яго знешні выгляд, характар, назвы хвароб, прадметаў і паняццяў асабістай г... Болей »
Другі том "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак. Сельская гаспадарка" падрыхтаваны на тых жа тэарэтычных і мэтадалагічных прынцыпах, што і першы том. У гэты том уключана 354 лінгвістычныя карты, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне і супрацьпастаўленне лексікі 15-ці прадметна-тэматычных груп паводле "Інструкцыі па збіранню матэрыялаў для складання атласа беларускай мовы" (Мінск, 1971). Гэта: нябесныя свяцілы, метэаралагіч... Болей »