Месца выхаду: Варшава
Дата выхаду: 2005
Рэдактар: Семаковіч Мар'ян
Перакладчык: Цішук Ганна
Выдавец: Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Польскі інстытут у Мінску
Выдавецтва/ друкарня: Demart
Памеры: 312 с.: іл., 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Пераклады; Грамадзтва; Біяграфіі
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1417]; EEDC — [2937]
Першыя сляды чалавека ў басейне Віслы і Одэра з'явіліся каля 100 тыс. гадоў да н. э. Неандэртальцы-паляўнічыя (homo sapiens neandertalis) пранікалі галоўным чынам на тыя землі, якія сёння ляжаць на поўдні Польшчы. Першыя сляды сталых стаянак чалавека (homo sapiens) сягаюць перыяду мезаліту (8-5,5 тыс. гадоў да н. э.). Менавіта ў гэты час плямёны з арэала прыдунайскіх культур пачалі засноўваць паселішчы на тэрыторыі Польшчы. 3 цягам часу (у тым ліку і з-за частых набегаў ваяўнічых азіяцкіх плямёнаў) насельнікі зямель сённяшняй Польшчы пачалі аб'ядноўвацца ў буйныя племянныя саюзы і ўзводзіць умацаваныя паселішчы. Прыкладам такой формы будаўніцтва з'яўляецца паселішча ў Біскупіне (VIII ст. да н. э.), размешчанае на востраве і абкружанае земляным валам. У ім пражывала каля 1000-1200 чалавек. Пазней, пачынаючы з VI ст. да н. э., тэрыторыя Польшчы становіцца аб'ектам скіфскіх і сармацкіх набегаў з усходу і кельцкіх і германскіх - з захаду. Захопнікі часта асіміляваліся, асядаючы на заваяваных тэрыторыях. Ваенныя паходы, акрамя знішчэнняў, прынеслі на гэтыя землі дасягненні цывілізацыі і актывізавалі гандаль: першае ўпамінанне пра "Бурштынавы шлях" - з Балтыйскага ўзбярэжжа ў Рым - датуецца V ст. да н. э.
Каталёг: BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор