![]() |
![]() |
Месца выхаду: Нью-Ёрк-Мюнхэн
Дата выхаду: 2008-12
Рэдактар: Клакоцкі Марат
Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
ISSN: 1054-9455
Copyright © 2008 by Беларус
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Згуртаваньню Беларусаў Канады - 60. Урбаністычнаму ляндшафту Таронта белага і чырвона колераў не бракуе. “Кляновы Ліст” годна лунае над шматлікімі дзяржаўнымі ўстановамі, пры школах, у парках і на гарадзкіх плошчах. Аднак папаўдні ў нядзелю, 30 лістапада, Гарадзкая Ўправа “другой сталіцы Канады” была нашмат бел-чырвона-бялейшая, чым заўсёды. Да кляновага ліста далучыліся бел-чырвона-белыя палосы нашых шматлікіх штандараў. Імі тутэйшыя беларусы ўпрагожылі цэнтральны ўваход ды прасторную “ратунду” – паўкруглую галоўную залю таронтаўскай управы. На тле сцэны няўміручыя радкі Максіма Багдановіча: «Не спыніць, не разьбіць, не стрымаць...». Найстарэйшая беларуская арганізацыя Паўночнай Амэрыкі сьвяткавала сваё 60-годзьдзе. Імпрэза сабрала шматлікіх сяброў арганізацыі, гасьцей а таксама тых, хто цікавіцца беларускім грамадзкім жыцьцём у Канадзе. Асабліва ўразіла колькасьць маладых людзей; шмат хто ўдзельнічаў у праграме, іншыяж прый шлі, каб паглядзець ды ў будучым далучыцца.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус
Перад вамі апошні летні нумар нашай газэты, які адлюстроўвае падзеі за жнівень бягучага году. Гэта быў яшчэ час летніх адпачынкаў, аднак беларускае жыцьцё было адзначанае многімі адметнымі падзеямі. Напрыканцы жніўня ў Беларусі і беларускім замежжы адзначалася чарговая гадавіна гістарычных падзеяў у Менску, якія завяршылі юрыдычнае афармленьне факту набыцьця дзяржаўнай незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны. Аднак сьвята наша азмрочвалася тым... Болей »
Сёлетні ліпень быў багаты на розныя адметныя падзеі. Не гледзячы на час летніх адпачынкаў беларускае жыцьцё на Бацькаўшчыне і ў замежжы было досыць актыўным. І пра гэта выможаце даведацца з ліпеньскага нумара нашай газэты. Болей »
Мы запрашаем вас зьвярнуць увагу на нумар гэтага выпуску газэты. Вы бачыце лічбу – 600. Столькі разоў выходзіла ў сьвет газэта “Беларус” і на 64 годзе свайго жыцьця мае гонар паведаміць пра гэты свой важкі набытак. Калі б скласьці стос з усіх выпускаў газэты, то вы пабачылі б, як мяняўся фармат і аб’ём газэты, афармленьне і колеры. Але нязьменным заставаўся яе зьмест – інфармацыя пра беларускае жыцьцё ў Амэрыцы, пра навіны з Бацькаўшчын... Болей »
Сустракаемся з вамі пасьля вымушанага перапынку. Па тэхнічных прычынах быў затрыманы выпуск красавіцкага нумара нашай газэты, таму давялося аб’яднаць яго з травеньскім, і гэты здвоены нумар зараз прапануем вашай увазе. Гэтыя два вясновыя месяцы былі багатымі на розныя падзеі: праваслаўны Вялікдзень і Раданіца, Чарнобыльская гадавіна, сустрэча беларусаў краінаў Балтыі, акцыі пратэсту і шмат іншага. Болей »
Прапануем вашай увазе трэці ў бягучым годзе выпуск нашай газэты. Гэта сакавіцкі нумар, і як штогод мы прысьвячаем яго нашаму вялікаму нацыянальнаму сьвяту – Дню Волі, а сёлета гэта яшчэ і юбілейная дата – 95-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы падаем інфармацыі, як адсьвяткавалі Сакавік у нас, у Амэрыцы, і па цэлым сьвеце ў беларускіх асяродках. Болей »
Гэты лютаўскі нумар выходзіць напярэдадні нашага вялікага нацыянальнага сьвята - Дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. І пачынаем мы яго са сьвяточнага прывітаньня Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі сп-ні Івонкі Сурвіллы. Беларусы па цэлым сьвеце рыхтуюцца годна адзначыць 95-я юбілейныя ўгодкі БНР. Будзем сьвяткаваць і мы ў Амэрыцы, прапануем вам тэкст запросінаў на Сьвята ў Нью-Ёрку. Болей »
Першы студзеньскі нумар нашай газэты мы пачынаем ізноў, як і апошні мінулагодні, тэмаю Калядаў. Сьвята Божага Нараджэньня ў студзені адсьвяткавалі праваслаўныя беларусы на Бацькаўшчыне і ў замежжы. Падаем інфармацыі пра сьвяткаваньні ў Нью-Ёрку, у Таронта, у далёкім сібірскім Іркуцку. Болей »
Вітаем вас у чарговым нумары нашай газэты. Гэтым разам ён выходзіць здвоеным, за апошнія два месяцы сьцякаючага году – лістапад і сьнежань. За гэты час адбылося шмат адметных падзеяў, менавіта на гэты перыяд году прыпадаюць шмат сьвятаў, як нашых беларускіх, так і агульначалавечых і амэрыканскіх Болей »
Прыемна ізноў сустрэцца з вамі на старонках нашай газэты. Гэты кастрычніцкі нумар не такі шматколерны і вясёлы, якім быў папярэдні. Але, тым ня менш, у ім вы знойдзеце шмат інфармацыі пра падзеі на Бацькаўшчыне і беларускае грамадзкае жыцьцё ў Амэрыцы. Мы пастараліся зьвярнуць вашую ўвагу на вынікі верасьнёўскіх парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, якія сталіся чарговым злачынствам рэжыму, бо фактычна не былі сапраўднымі выбарамі і не сфарм... Болей »