Наша слова.pdf, 85 / 2023

Наша слова.pdf

85 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-08-16

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

12 - 13 жніўня адзін з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі - Нясвіж - адзначыў 800-годдзе. Першай згадкай Нясвіжа прынята лічыць 1223 год. У гэты час, згодна з легендай, у бітве з мангола-татарамі на рацэ Калцы прымаў удзел князь Юрый Нясвіжскі. Найбольш ранняя дакументальная згадка аб населеным пункце належыць да 1446 года. Сэрцам горада з'яўляецца Нясвіжскі замак. Ён быў закладзены князем Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам у 1582-1583 гадах. Будынак з'явіўся на месцы драўлянага замка. На працягу ХVI-ХIХ стагоддзяў ён неаднаразова перабудоўваўся. Так ён ператварыўся ў спалучэнне розных прыёмаў і стыляў: сярэдневяковага дойлідства, позняга рэнесансу, барока, класіцызму, каларытных ідэй мясцовых майстроў. У канцы ХХ стагоддзя замак прыйшоў у запусценне. Са стварэннем музея-запаведніка "Нясвіж" у 1993 годзе пачаўся новы этап яго адраджэння.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша слова.pdf, 184 / 2025

Наша слова.pdf

184 / 2025

4 і 5 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна праходзілі традыцыйныя ўрачыстасці - Будслаўскі фэст. Паводле пастановы беларускага каталіцкага епіскапату, сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам "Міласэрнасць Божая - давяраем Табе". Падчас урачыстасцяў адбылося прысвячэнне Касцёла на Беларусі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. 4 ліпеня ў Нацыян... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 183 / 2025

Наша слова.pdf

183 / 2025

26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Ін’яцыё Чэфалія, які нядаўна прыбыў у Беларусь. Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі "з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Трад... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 182 / 2025

Наша слова.pdf

182 / 2025

28 стобальных вынікаў атрымана лідскімі выпускнікамі па выніках удзелу ў цэнтралізаваных іспытах у 2025 годзе! Гэта на 9 больш, чым у 2024 годзе! 13 максімальных балаў у нашых дзяцей па рускай мове, 5 - па матэматыцы, 4 - па біялогіі, 3 - па беларускай мове, 2 - па грамадазнаўстве, 1 - па ангельскай мове. Лідарам па колькасці абсалютных вынікаў сёлета стаў ліцэй: 7. 5 максімальных балаў у скарбонцы ў лідскіх гімназістаў, 4 - у выпускні... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 181 / 2025

Наша слова.pdf

181 / 2025

Светлай радасцю, лірычным настроем і атмасферай сапраўднага адзінства быў насычаны апошні тыдзень маладзечанцаў. Штогадовы нацыянальны фестываль песні і паэзіі зноў аб'яднаў сотні людзей, якія неабыякавыя да мілагучнага беларускага слова. З мінулага года, дзякуючы перадфестывальным дням, у кожнага беларуса ёсць магчымасць дакрануцца да гэтай маштабнай культурнай падзеі і пазнаёміцца з сучасным айчынным мастацтвам. Культурная праграма ХХ... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 180 / 2025

Наша слова.pdf

180 / 2025

5 чэрвеня ў Полацку прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Ва ўрачыстасцях у Полацку прынялі ўдзел тысячы паломнікаў, святароў, ігуменняў манастыроў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх аб'яднанняў. Урачыстасці пачаліся раніцай з Боскай літургіі ў Сафійскім саборы. Пасля яе адбылася традыцыйны хрэсны ход па вуліцах Полацка, які нядаўна адзначыў 1... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 179 / 2025

Наша слова.pdf

179 / 2025

На мінулым тыдні ў Менску прайшоў VI Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Работа пачалася ў сценах Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, а працягнулася ў Менскім міжнародным выставачным цэнтры, дзе размясцілася выстаўка да 80-годдзя Перамогі. Гэтая дата шмат што вызначае для культурнай галіны, і асабліва для прадстаўнікоў музейнай сферы. За апошнія гады ў Беларусі адкрыліся новыя музеі і экспазіцыі, пераважна прысвечаныя ... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 178 / 2025

Наша слова.pdf

178 / 2025

З вялікага арыйскага кола часу (калі чакра) беларусы, як і многія іншыя народы, выдзелілі маленькае кола часу даўжынёй у адзін год. Як гаварылася раней, і год дзеліцца на яшчэ меншыя адрэзкі часу. У большасці краін свету прынята дзяленне года на чатыры сезоны, па тры каляндарныя месяцы ў кожным. Аднак індыйскі каляндар, напрыклад, дзеліць год на 6 сезонаў, па 2 месяцы ў кожным, каляндар саамаў - на восем, а ў старажытнасці ў некаторых к... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 177 / 2025

Наша слова.pdf

177 / 2025

18 траўня Папа Леў XIV афіцыйна заняў пасаду Пантыфіка і абвясціў сваю першую пропаведзь, якая заклікае да "любові і адзінства", На інаўгурацыйнай імшы прысутнічала больш за чатыры тысячы саслужачых. Імша інтранізацыі Папы прагучала на іспанскай і англійскай мовах - самых распаўсюджаных мовах у свеце і мовах новага Папы. Пасля агучвання Евангелля (на лацінскай і грэчаскай мовах) адбыліся асаблівыя абрады пачатку Пантыфікату: ускладанне ... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 176 / 2025

Наша слова.pdf

176 / 2025

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэва. Роберту Фрэнсісу Прэва 69 гадоў, і ён прыняў імя Леў XIV. Большую частку жыцця ён правёў у Перу і мае рэпутацыю рэфарміста, як і нябожчык Папа Францішак. Роберт Фрэнсіс Прэва нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага (ЗША). Ён уступіў у ордэн святога Аўгусты-на ў 1977 годзе і прыняў святарскае пасвячэнне ў 1982-м. Атрымаў ступені магістра багаслоўя і доктара кананічнага... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 175 / 2025

Наша слова.pdf

175 / 2025

26 красавіка ў ам. Беліца адбылося свята трады-цыйных страў "Спазнай смак сваёй кухні", якое з'яўляецца адным з каларытных брэндаў Гарадзеншчыны. Гэта ўнікальнае свята, заснаванае на асаблівасцях нацыянальнай беларускай кухні, якая існуе ўжо некалькі стагоддзяў. Конкурс ладзіцца з мэтай захавання, развіцця і папулярызацыі традыцыйнай беларускай кухні. У 2025 годзе галоўнай тэмай мерапрыемства сталі стравы з капусты. З даўніх часоў стра... Болей »