|
|
Месца выхаду: Пархімаўцы
Дата выхаду: 2008-01
Рэдактар: Валько Віктар, Тупік Вова
Выдавец: Пархімаўская БШ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Школьны сад - сталоўка для птушак Першыя “месцы харчавання” для сінічак з’явіліся ў нашым школьным садзе. Пяты клас на чале з класным кіраўніком павесілі 5 самаробных кармушак. Так распачалася акцыя дапамогі нашым пярнатым сябрам. Напрацягу зімы школьны сад пераўтворыцца ў вялікую сталовую для птушак. Плануецца, што старэйшыя класы возьмуць пад уласную апеку невялікую тэрыторыю саду. Кожны дзень адказныя вучні будуць сачыць за сваімі кармушкамі. - З задавальненнем буду кожны ранак правяраць, ці ёсць корм. Для мяне гэтая справа ўдвая прыемная, бо дома я ўжо падкормліваю сінічак салам, - з захапленнем паведамляе Аляксей Бычкоўскі, вучань пятага класа.
Каталёг: Kamunikat.org