![]() |
![]() |
Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2012-11
Copyright © 2012 by Праваабарончы весьнік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.mahilyowspring.org
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць, што выбарчы працэс прайшоў з сур’ёзнымі парушэннямі прынцыпаў дэмакратычных і справядлівых выбараў, замацаваных стандартамі АБСЕ і беларускім заканадаўствам. Атмасфера палітычнага пераследу і рэпрэсій апанентаў улады, на фоне якой праходзіла выбарчая кампанія, абмежаванні падчас фарміравання выбарчых камісій, агітацыйнай кампаніі, негатыўна паўплывалі на свабоду выбару. Непразрыстасць падліку галасоў не дае падставаў сцвярджаць, што вынікі выбараў адлюстроўваюць волевыяўленне беларускага народа.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Праваабарончы веснік (Магілёў)
У Быхаве адзначылі 145 гадавіну з дня нараджэння “кіраўніка сусветнага пралетарыята” Уладзіміра Леніна правядзеннем урачыстага мітынга. Як паведамляе інтэрнэт-сайт раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, у ганаровым мітынгу каля яго помніка прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, працоўных калектываў, ветэраны і моладзь. На размешчаных на сайце “Маяка Прыдняпроўя” фотаздымках добра бачна, што ў праводзімым быхаўскімі камуністам... Болей »
Магілёўскі суддзя Станіслаў Леўчанка атрымаў вымову. Нагодай для яе стала перадача пікантных падрабязнасцяў судовага працэса над транссэксуалам і далейшае разгалошванне медыцынскай таямніцы ў публікацыі ў мясцовай газеце “Вячэрні Магілёў”. Акрамя таго, журналісты ў абразлівай форме прыпаднеслі інфармацыю пра Дзмітрыя з вёскі Макаранцы Магілёўскага раёна, якога абвінавачвалі ў крадзяжы. Інфармацыя пра публікацыю мясцовай газеты выклікала... Болей »
Мікалай Дзядок быў узяты пад варту 3 верасня 2010 года. 27.05.2011 г. суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў яго да 4,5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (“злоснае хуліганства”). 05.12.2012 г. пастановай суда ўмовы адбыцця пакарання былі замененыя на больш жорсткія і Мікалай быў пераведзены з калоніі №17 г. Шклова ў турму № 4 г. Магілёва. Болей »
Дарагія сябры, вясёлых вам святаў і шчаслівага новага году! 2015-ты не абяцае быць лёгкім. Але нават у тых складаных умовах, якія чакаюцца ў наступным годзе, жадаем усім не губляць аптымізму і актыўнасці, гаварыць і рабіць тое, што палепшыць нашае жыццё, бараніць свае правы і незалежнасць Беларусі! І няхай галоўным крытэрам у нашых справах, нашых дзеях будзе жаданне мець справядлівае грамадства, жаданне дабівацца гэтай справядлівасці. М... Болей »
Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 2 снежня накіравала касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абланога суда. Яна просіць адмяніць рашэнне суда Клімавіцкага раёна ад 17.10 2014 г. і прызнаць не адпавядаючымі сапраўднасці і ганьбячымі яе гонар і годнасць ілжывыя звесткі, якія былі ўказаныя ў характарыстыцы, напісанай участковым інспектарам Клімавіцкага РАУС Панасенка В. С. і агало... Болей »
Чацвёра звольненых з завода ТДіА сябраў пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага працягваюць папераджальную галадоўку. Сёння Мікалай Жыбуль, Аляксандр Варанкін, Аляксандр Грамыка і Алег Шаўчэнка стаяць каля будынка адміністрацыі прадпрыемства разам з старшынём пярвічкі Міхаілам Кавальковым. На сваім працоўным месцы да галадоўкі таксама далучыўся "свабодавец" Генадзь Лабачоў. Болей »
Бабруйчане абмеркавалі праблемы людзей з інваліднасцю на занятках моўных курсаў. Азнаёміліся з этыкетам, парадамі па ўзаемадзеянні, падрыхтаванымі Офісам па правах людзей з інваліднасцю . На сустрэчы прысутнічалі вазочніцы Святлана Якаўлева і Анастасія Фёдарава, інвалід 3-й групы Віталь Мурашкевіч. Госці расказалі пра ўласны вопыт з пошукам працы. -Звычайна, калі працадаўцы даведваюцца, што я ў вазку, палохаюцца, і адмаўляюць у працы. Я... Болей »
Адпаведная касацыйная скарга была накіравана сёння, 29 жніўня, у Магілёўскі абласны суд. У скарзе сацыял-дэмакрат патрабуе адмяніць рашэнне суддзі Станіслава Леўчанкі суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 12 жніўня. Паводле Ігара Барысава, рашэнне суддзі можна адмяніць проста па фармальных прычынах, бо ў судзе не было ўстаноўлена, якую друкаваную прадукцыю ён перавозіў на сваёй машыне (улёткі, бюлетэні ці газеты), які з пункта... Болей »
Прыемна адзначыць, што «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» мелі магчымасць пагутарыць з прадстаўніком каманды Inside. Падставай да перапіскі з дырэктарам групы паслужыла сітуацыя, звязаная з выкарыстаннем у дакументальным фільме «Прычына смерці - прочырк» кампазіцыі Movaneba з альбома Red (2010). Стваральнікі фільма палічылі, што магічны голас Ніно Катамадзэ найлепш перадасць глыбокую боль і сутнасць мацярынскай траг... Болей »
У нумары праваабарончага бюлетэню Магілёўскага аддзялення ПЦ "Вясна" за чэрвень - матэрыялы пра вызваленне Алеся Бяляцкага, судовую практыку і праблемы магілёўскіх праваабаронцаў. Як заўсёды, нумар даступны ў электронным выглядзе на нашым сайце. Калі вы хочаце атрымаць папяровую версію - паведаміце нам на электронную пошту info@mahilyowspring.org ваш паштовы адрас, і мы дашлем вам бюлетэнь поштай. Інфармацыйны бюлетэнь распаўсюджваецца ... Болей »