![]() |
![]() |
Месца выхаду: Гомель
Дата выхаду: 2011-04
Copyright © 2011 by Праваабарончы весьнік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.gomelspring.org
Пасля 19 снежня яна вельмі моцна змянілася. У параўнанні з тым, што мы назіралі два папя-рэдніх гады, адбыўся вельмі моцны адкат назад. Канец 2008 года, увесь 2009-ы i перыяд да 19 снежня 2010 года - гэта час, калі ўлады праводзілі палітыкулібералізацыі. Калі глядзець у мінулае з пазіцый сённяшняга дня, становіцца абсалютна зразумелым, што ўся яна зводзілася толькі да зніжэння ўзроўню рэпрэсій. Ніякіх сістэмных зменаў мы, на жаль, не ўбачылі, хаця менавіта яны маглі сведчыць аб тым, што Беларусь сапраўды імкнецца да прадэклараванай мэты. I што працэс гэты становіцца незваротным. Сітуацыя змянілася да горшага.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Праваабарончы веснік (Гомель)
У сувязі з уварваннем войскаў Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны і рашэннем Савета Федэрацыі пра дазвол на выкарыстанне расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі сітуацыі», мы, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна", выказваем сваё абурэнне дзеяннямі ўладаў Расійскай Федэрацыі і заклікаем: Болей »
Гомелі супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі арыштавалі намесьніка старшыні суду Савецкага раёну Юрыя Жорава. У справе пра карупцыйную дзейнасьць у судовай сыстэме — яшчэ сама менш чатыры фігуранты. Неафіцыйная інфармацыя пра арышт намесьніка старшыні суду Савецкага раёну Юрыя Жорава пачала цыркуляваць у горадзе яшчэ на пачатку тыдня. Апавядалі і некаторыя падрабязнасьці. У прыватнасьці, што падчас арышту Жорава ў ягоным кабінэце знайшлі ... Болей »
Цыганская грамада імкнецца абараніць шматдзетную маці-цыганку зь вёскі Прыбар Гомельскага раёну Любоў Макараву, у якой улады хочуць адабраць дваіх меншых дзяцей-школьнікаў. У абарону выступілі і некаторыя грамадзкія актывісты абласнога цэнтру. Саракагадовая Любоў Макарава ня ведае, у які бок ёй кінуцца і хто ва ўладзе можа рэальна разабрацца і дапамагчы ёй: Макарава: «Прыехалі з райвыканкаму забраць дзяцей у мяне. Не сказалі нічога, пап... Болей »
Два гады таму быў абвешчаны прысуд кіраўніку праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму. Суд Першамайскага раёну Менска прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў зняволення. Праваабаронцы лічаць прысуд палітычна матываваным, а справу сфабрыкаванай. Болей »
Сябра Рады ПЦ “Вясна” Таццяна Рэвяка атрымала адказ на сваю скаргу з Дзяржаўнага мытнага камітэта. Яна абскарджвала парушэнні з боку службовых асобаў Ашмянскай мытні пры прызначэнні экспертызы сканфіскаванай у яе кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” і парушэнні “экспертнай камісіі”, якая прыйшла да высновы, што кніга “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк ... Болей »
Савет Еўропы абвясціў аб прысуджэнні праваабарончай прэміі імя Вацлава Гаўла за 2013 год Алесю Бяляцкаму - старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Віцэ -прэзідэнту FIDH. Пра гэта ў новым нумары Гомельскага праваабарончага Весніка. Кастрычніцкі нумар утрымлівае цікавае інтэрв’ю праваабаронцы з праваабарончага цэнтру “Вясна” Алены Лапцёнак наконт тэмы смяротнага пакарання і правядзення ў нашай краіне тыдня смяротнага пакарання. Таксама... Болей »
Чэская прэса лічыць, што найбольшыя шансы атрымаць прэмію Вацлава Гавела – ў Алеся Бяляцкага. Вясна і верасень Валянціна Стэфановіча – аглядваючыся на 15 год працы ў “Вясне” аўтарытэтны праваабаронца ўзгадвае і падсумоўвае здзейсненае за гэтыя гады. На старонках верасеньскага нумару праваабарончага Весніка расказваецца, як гомельскія праваабаронцы патрабуюць ад чыноўнікаў выканання закону, аб тым, што стала вядома дата касацыі па смяро... Болей »
4 жніўня споўнілася роўна два гады як быў затрыманы і арыштаваны Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна». З гэтай нагоды ПЦ “Вясна” выступіў з адмысловай заявай аб неадкладным і безумоўным вызваленні свайго старшыні і наогул усіх палітычных зняволеных. На старонках жнівеньскага нумару праваабарончага Весніка расказваецца, чаму ўлады Гомеля... Болей »
Ліпеньскі нумар бэлетэня распавядае аб тым, як больш за 30 няўрадавых арганізацыяў Польшчы вылучылі Алеся Бяляцкага на прэмію Вацлава Гавэла ў галіне абароны правоў чалавека. З ініцыятываю выступіў польскі фонд Стэфана Баторыя. На старонках праваабарончага Весніка расказваецца, чаму праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусціў вялікі наклад паштовак у падтрымку палітвязняў, аб тым, як асуджаны да смяротнага пакарання гамяльчук будзе звяртацца ў... Болей »
Чэрвеньскі нумар бэлетэня распавядае аб тым, як праваабаронца, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч з трыбуны ААН нагадаў уладам Беларусі пра іх міжнародныя абавязацельствы. Нумар утрымлівае інтэрв’ю з Таццянай Рэвякай. Прачытаўшы яго, можна даведацца, чаму праваабаронца не з’яўляецца жалезнай лэдзі, а таксама даведацца, што Таццяна таксама варыць боршч. Болей »