Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-05
Рэдактар: Булгакаў Валер
Выдавец: ARCHE Пачатак
Памеры: 416 с.
Copyright © 1998-2016 by ARCHE
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1055.]
Аснову нумару складае першы поўны, аздоблены арыгінальнымі ілюстрацыямі, пераклад на беларускую мову клясычнай працы Аляксандра Рыпінскага "Беларусь. Колькі слоў пра паэзію простага люду гэтае нашае польскае правінцыі, пра ягоную музыку, сьпевы, танцы, etc.". На польскай мове яна выйшла друкам у 1840 у Парыжы і заклала пачаткі беларускай этнаграфіі, а таксама спрычынілася да навуковага вывучэньня беларускага фальклёру. Асобе яе аўтара прысьвечаны нарыс Міколы Хаўстовіча "Аляксандар Рыпінскі: знаёмы і незнаёмы". Таксама ў нумары: артыкулы Алеся Пашкевіча "Вільня ці Менск? Трагічны выбар Вацлава Ластоўскага", Рышарда Радзіка "Канстанцін Каліноўскі ў сьвятле дакумэнтаў", Юрыя Грыбоўскага "Беларускi рух і Нямеччына напярэдаднi i ў пачатку Другой сусьветнай вайны", Аляксандра Казіцкага "Беларуская палітычная эміграцыя ў 1945—1956 гадах вачыма польскіх спэцслужбаў", Томаса М.Бона «Хай у агульным моры галасоў гучыць і голас мой..» Выбары ў Вярхоўны Савет СССР 1958 г.: ляяльнасьць і супраціў пры камунізьме". Сярод аўтараў нумара — Рашэд Чоўдхуры, Андрэй Пачобут, Ігар Барысаў, Юры Чавусаў, Зьміцер Саўка, Рышард Радзік, Юры Грыбоўскі і інш.
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор
Пэрыёдыка: ARCHE
Зьмест
Баявая нічыя? Інфармацыя пра суд над "ARCHE"
Акопаў Карэн, Барак Абама і шлях да сумленнай, самабытнай дэмакратыі
Антанян Андранік, Пішэце пра сваё!
Барысаў Ігар, Беларуская палітычная хвароба "Аргкамітэт"
Белы Алесь, Ня трэба азірацца па баках
Бон Томас М., "Хай у агульным моры галасоў гучыць і голас мой..."
Бэрнатовіч Яанна, Беларускі патрыярх і яго дзеці
Віцько Зьміцер, Трактат супраць "літвінаў"
Грыбоўскi Юры, Беларускi рух і Нямеччына напярэдаднi i ў пачатку Другой сусьветнай вайны
Казіцкі Аляксандар, Беларуская палітычная эміграцыя ў 1945-1956 гадах вачыма польскіх спэцслужбаў
Ластоўскі Аляксей, Міт пра вечнае вяртаньне Літоўскай імпэрыі
Пачобут Андрэй, Параза Лукашэнкі і другія эсэ
Пашкевіч Алесь, Вільня ці Менск? Трагічны выбар Вацлава Ластоўскага
Пытлякоўскі Пётар, Гісторыя шпіёна Сяргея Моніча
Радзік Рышард, Канстанцін Каліноўскі ў сьвятле дакумэнтаў
Рубінчык Вольф, Вучэбна-мэтадычныя хімэры
Рудкоўскі Пётра, Пакліканьне філёзафа -- спальвацца
Рудкоўскі Пётра, У кожным з нас жыве маленькі гітлер
Рыпінскі Аляксандар, Беларусь. Некалькі слоў аб паэзіі простага люду нашай польскай правінцыі, пра ягоную музыку, спевы, танцы і г. д.
Саўка Зьміцер, Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону -- 2008
Хаўстовіч Мікола, Аляксандар Рыпінскі: знаёмы і незнаёмы
Чавусаў Юры, Перамены ў "апошняй дыктатуры Эўропы": рэальнасьць ці фікцыя?
Чоўдхуры Рашэд, Будзьма беларусцамі!
Чоўдхуры Рашэд, Палітычнае поле фэадальных папулістаў
Юркавец Алесь, Страх перад беларусізацыяй: выпадак ідэоляга Шыптэнкі
Аснову нумару складае пераклад на беларускую мову манаграфіі Зоі Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесара гісторыі з універсітэту г. Ольштын, “Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.” (Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XVIII wieku). Гэта самае грунтоўнае на дадзены момант навуковае даследаванне, прысвечанае кнігам на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, выдадзеных на нашых... Болей »
Гэты нумар — не толькі пра гісторыю, але і пра апошнія палітычныя падзеі ў краіне. У нумары: — гісторыя станаўлення бел-чырвона-белага сцягу ў якасці нацыянальна і дзяржаўнага сімвала; — падборка матэрыялаў пра ўзнікненні і замацаванне ў нашай мове слова "Беларусь", у тым ліку пра меркаваны ўнёсак у гэта Кастуся Каліноўскага; — аналіз "рэвалюцыйных" падзеяў, якія страсянулі Беларусь сёлета, — прэзентацыя беларускаму чытачу сярмягі і о... Болей »
Манаграфія «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы. У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу: – жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі; – нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР; – ажыццяўленне беларусазнаўчых да... Болей »
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі» падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы «Фашысты» і «Арганізатары» скрозь прызму агентурных д... Болей »
Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Тураве. Гэтыя матэрыялы адшукаў і падрыхтаваў да друку менскі гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Таксама ў нумары – багата ілюст... Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» ў глянцавым фармаце. Тэмы выпуску — Віцебск у складзе ВКЛ (княжанне Свідрыгайлы), дзейнасць БНР на міжнароднай арэне, пачаткі беларускай партызанкі, генезіс руху беларускіх нацыянал-сацыялістаў, перадача Вільні Літве (1939 год). Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім падчас Вераснёўскай кампаніі 1939 г., новая палітычная геаграфія Украіны пасля прэзідэнцкіх выбараў. Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны ў 1939–1941 г., а таксама развал Савецкага Саюзу. Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію апошняй нямецкай акупацыі, а таксама аб палітыцы памяці ў сучаснай Беларусі. Болей »
Выпуск прадстаўляе беларускаму чытачу надзвычай грунтоўныя даследаванні польска-беларускага гісторыка і сацыёлага Севярына Віславуха (1900-1968), прысвечаныя працэсам фармавання нацыянальнай свядомасці жыхароў Заходняй Беларусі ў 1930-ыя гады. Гэтыя даследаванні, прыведзеныя ў 10 паветах, ахапілі больш за 100 тыс. чалавек. Яны будуць цікавыя як прафесійным даследчыкам, так і простым людзям, зацікаўленым штодзённым жыццём сваіх продкаў у... Болей »