![]() |
![]() |
Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2009-03
Рэдактар: Салодкі Сяржук
Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пакаранні за бел-чырвона-белыя сьцягі. У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску пакаралі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. За правядзеньне несанкцыянаванай акцыі судзьдзя Алена Казілава аштрафавала сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку на 700 тысяч рублёў. Ягоныя аднадумцы Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў атрымалі штрафы памерам 70 тысячаў рублёў. Спадары Каваленка, Базараў і Аляксандраў пацьвердзілі ў судзе, што 25 сакавіка знарок выйшлі на плошчу Свабоды ў Віцебску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб нагадаць мінакам пра гістарычнае сьвята — Дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў узялі ўдзел у падобнай акцыі ўпершыню, а Сяргей Каваленка ўжо ня першы год у Дзень Волі выходзіць у цэнтар Віцебску з нацыянальным сьцягам. Суд таксама не ўпершыню карае партыйнага актывіста штрафамі і суткамі арышту. Камэнтуючы судовую пастанову і досыць вялікі штраф, спадар Каваленка зазначыў, што ніколькі не шкадуе пра свой учынак: “Не шкада. Бо за волю трэба плаціць, я так лічу. У Бібліі напісана, што пакуты трэба ўспрымаць з радасьцю. І я сёньня быў дужа рады”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі
Падзеі ва Ўкраіне змушаюць да аналізу, развагаў, дзеянняў. Яны чапляюць за жывое кожнага цвярозага жыхара Беларусі. І не толькі тых, хто спавядае дэмакратычныя каштоўнасці, а й тых, хто закансерваваўся ў сваёй абыякавасці. Але найперш уладу і іхніх прыкарытнікаў. Апошніх таму, бо гэтым ёсць, што губляць. Вярніцеся ў савецкія часы і паглядзіце на розніцу ў даходах паміж сярэднім класам і чынавенствам – яна была нязначнай. Зараз гэтая ро... Болей »
Па выніках справаздачы Міністэрства фінансаў сярод беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў з адкрытай справаздачнасцю за трэці квартал 2013 года «Еўрагандаль» стаў самай прыбытковай прыватнай кампаніяй Беларусі. ААТ атрымала $34 мільёны чыстага прыбытку, а гэта дзевятае месца ў рэйтынгу сярод усіх кампаній Беларусі. Колькасць крамаў «Еўраопта» ў Беларусі дасягнула 150-і. Усяго ж «Еўраопты» адкрытыя ў 44 населеных пунктах краіны. Болей »
«Як гляну на неба, твор рук Тваіх, на месяц і зоркі, якія Ты стварыў, дык хто ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты пра яго дбаеш?» (Пс 8:4-5) Гэтыя словы псалма добра перадаюць пачуцці чалавека, які, узіраючыся на веліч Божага тварэння, стараецца зразумець, чаму Бог прыдае так шмат увагі такой нязначнай істоце, як чалавек. Падсвядома аўтар адчувае, што ў плане Божага тварэння чалавек займае асаблівае, хоць яшчэ ... Болей »
Да прапанаваных Украіне дамоваў з Еўразвязам нам яшчэ далёка, мо таму у той жа самы час народ Беларусі і маўчыць, нібы вады ў рот набраўшы. Хаця наяўнасць беларускіх актывістаў на акцыях пратэсту ў Кіеве была заўва-жана нават украінскімі СМІ. Вядома, што ўкраінская сітуацыя куды больш дэмакратычная, чым тутэйшая, і тым не менш нашы паўднёвыя суседзі гатовыя адстойваць свой еўрапейскі выбар нават калі супраць іх ужываюцца шумавыя гранаты... Болей »
28 кастрычніка ў Свіслачы ўшанаваць паўстанцаў прыехала не больш за 50 чалавек. Пераважна гэта – гарадзенцы, актывісты з Ваўкавыску і Свіслачы і кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Урачыстасці адбываліся традыцыйна: усклалі кветкі на магіле Віктара Каліноўскага — брата Кастуся Каліноўскага на гарадзкіх могілках, затым арганізавана прайшлі па Свіслачы да помніка Кастуся Каліноўскага, а таксама да помніка Рамуальду Траўгуту і ўсклалі та... Болей »
Справа у тым, што нават самыя адчайныя ў партыйных шэрагах аптымісты слаба вераць у магчымасць змены палітычнай улады на Беларусі праз прэзідэнцкія выбары. Жывучы ў той частцы свету, дзе палітычныя працэсы ідуць да жахлівага марудна, а насельніцтва ў сваёй бальшыні не прыстасаванае да самастойнай змены закладзеных дзяржаўнай сістэмай поглядаў, пачынаеш разумець, што дзесяцігоддзі такіх адхіленняў, як сталіншчына, брэжнеўшчына, лукашызм,... Болей »
Але ж перамены пераменамі, ды толькі ў кожнай краіны яны свае. Перамены ў краінах Захаду розняцца ад нашых, ці ні гэтак жа, як поўнач розніцца ад поўдня. Людзі дэмакратычных краінаў не вырашаюць праблему штодзённага выжывання, калі не ведаеш, чым накарміць дзяцей, што ідуць у школу і што паесці самому, бо дзеля падрыхтоўкі дзіцяці да школы ці садка прыйшлося выкласці ледзьве ні палову свайго заробку. Болей »
Нягледзячы на удасканаленне сусветнай эканомікі, робацізацыю тамтэйшай вытварчасці, а таксама найглыбейшае пранікненне новых тэхналогій, у тым ліку і ў побыт, адпаведныя тутэйшыя вытворчыя асяродкіі асобныя грамадзяне амаль і не трапляюць у кола гэтых сусветных уплываў. Асноўнае ноў-хаў тутэйшых эканамічных геніяў – дармавая рабсіла. Болей »
У дзіўнай дзяржаве давялося нам з вамі нарадзіцца! Якія б беды сюды ні прыходзілі – пацярпелымі заўжды аказваецца не ўлада, а людзі. Не станем варушыць мінулае, а вось падзеі звязаныя з афрыканскай чумой узгадаем. Болей »
На сайце “ Нашай Нівы”пазнаёміўся з лістом чытача пад назовам “Схадзіце да ўніятаў”. Не стану пераказваць змест( цікаўныя маюць магчымасць зрабіць гэта самі), але пару заўвагаў выкажу. Па-першае, каментары да тэкста нашмат цікавейшыя за аўтарскія заўвагі, а па-другое, яны выразна сведчаць пра гранічны раскол тутэйшага грамадства, які ў кожную гістарычную эпоху мае сваю, уласцівую часу афарбоўку. Болей »